Вы тут

Пасажырапаток на кітайскай чыгунцы перавысіў 1,37 мільярда чалавек


У мінулым месяцы пасажырапаток на чыгунцы Кітая перавысіў 360 мільёнаў чалавек, што на 9,6 працэнта больш, чым годам раней. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні чыгункі КНР, перадае «Сіньхуа».


Паводле звестак ведамства, за чатыры месяцы пасажырапаток на чыгунцы краіны перавысіў 1,37 мільярда чалавек, павялічыўшыся на 22,9 працэнта ў гадавым вылічэнні. У мінулым месяцы ў Кітаі чыгуначным транспартам было перавезена каля 407,6 млн. тон грузаў.

У студзені-красавіку агульны аб’ём чыгуначных грузаперавозак у Кітаі дасягнуў амаль 1,65 млрд. тон.

Паводле звестак Дзяржаўнага ўпраўлення чыгункі КНР, за чатыры месяцы года агульны аб’ём інвестыцый у асноўныя фонды ў галіне склаў амаль 185 млрд. юаняў (каля 26 млрд. долараў), павялічыўшыся на 10,5 працэнта ў гадавым выражэнні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».