Вы тут

Гандаль Беларусі і Азербайджана ўносіць істотны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі


Узаемны гандаль Беларусі і Азербайджана інтэнсіўна развіваецца і з’яўляецца істотным укладам у забеспячэнне харчовай бяспекі дзвюх краін. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, які прыняў удзел у адкрыцці міжнародных выставак Caspian Agro і Inter Food у Баку, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Беларусь штогод прымае самы актыўны ўдзел у выстаўках Caspian Agro і Inter Food. Беларускія кампаніі сёння прадстаўляюць мясную, малочную, кандытарскую, алкагольную прадукцыю і іншыя віды прадуктаў харчавання, а таксама ўгнаенні, хімікаты для апрацоўкі раслін, ветэрынарныя прэпараты, шырокую лінейку гатовай сельскагаспадарчай тэхнікі і шыннай прадукцыі. Узаемны гандаль Беларусі і Азербайджана харчовымі таварамі інтэнсіўна развіваецца і ўносіць істотны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі дзвюх краін», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Як падкрэсліў віцэ-прэм’ер, Беларусь традыцыйна пастаўляе ў Азербайджан значныя аб’ёмы і шырокі асартымент мясной, малочнай і іншай прадукцыі, у тым ліку ў якасці сыравіны для харчовай перапрацоўчай прамысловасці. «Сёння беларускія прадукты можна купіць у любым сеткавым супермаркеце Азербайджана, а таксама ў шасці спецыялізаваных магазінах, якія працуюць у Баку пад брэндам Belaruski. Спадзяёмся, што магазіны беларускіх прадуктаў у хуткім часе з’явяцца і ў іншых гарадах Азербайджна. У сваю чаргу ў беларускіх пакупнікоў вялікім попытам карыстаюцца азербайджанскія агародніна, фрукты, арэхі, якія не растуць ва ўмовах нашага клімату, а таксама высакаякасны азербайджанскі аліўкавы алей», — адзначыў Ігар Петрышэнка.

Віцэ-прэм’ер таксама акцэнтаваў увагу, што на адкрытай пляцоўцы выстаўкі прадстаўлена экспазіцыя беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, якая дзякуючы сваёй надзейнасці, прастаце ў абслугоўванні і даступнай цане карыстаецца шырокай папулярнасцю як у буйных азербайджанскіх сельскагаспадарчых холдынгаў, так і фермераў. Паводле яго слоў, 70 працэнтаў трактароў, якія працуюць у Азербайджане, — гэта трактары «Беларус».

«Упэўнены, што Caspian Agro і Inter Food — 2024 стануць месцам нараджэння новых бізнес-ідэй, адкрыюць новыя магчымасці для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на карысць нашых дружалюбных і братэрскіх народаў», — рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.