Вы тут

Кніжнае свята пройдзе ў Башкартастане


Ва Уфе з 24 па 26 мая пройдзе Міжнародны кніжны кірмаш «Кітап-Байрам». Па традыцыі ўдзел у прэстыжным форуме прымаюць і беларускія кніжнікі.


Падзею каменціруе старшыня Савета арганізатараў кніжных выставак і кірмашоў, якія праводзяцца ў дзяржавах — удзельніках СНД Дзмітрый МАКАРАЎ:

Мы падрыхтавалі для ўдзельнікаў, гасцей «Кітап-Байрама» прадукцыю 15 беларускіх выдавецтваў. Гэта літаральна сотні выданняў кніг на рускай і беларускай мовах. Агульны груз склаў 1, 5 тоны. Летась толькі адно мінскае выдавецтва прадстаўляла кніжную галіну нашай краіны. Зараз сітуацыя кардынальна змянілася. Нам імпаніруе ўвага башкартастанцаў да беларускай кнігі. Спадзяюся, што ва Уфе адбудзецца добрае знаёмства і з сучаснай беларускай літаратурай і з нашай нацыянальнай класікай, пачынаючы ад Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча. 

У апошнія год-два у Беларусі і Башкартастана складваюцца добрыя стасункі і паміж пісьменіцкімі арганізацыямі, літаратурнымі супольнасцямі. Гэта відаць і па публікацыях перакладаў башкірскай паэзіі і прозы на старонках беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыкі, і па частых сустрэчах беларускіх і башкірскіх пісьменнікаў у Мінску і Уфе. А напрыканцы 2023 года ў Мінску і Мінскай вобласці прайшлі Дні башкірскай літаратуры ў Беларусі. Дэлегацыю літаратараў з Уфы ўзначальваў старшыня Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Башкартастан Айгіз Баймухаметаў. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: Рускае геаграфічнае таварыства

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».