Вы тут

«Нашы выпускнікі займаюць важныя дзяржаўныя пасады, працуюць на адказных пасадах»


Філіял «Мінскі радыётэхнічны каледж» мае доўгую і яркую гісторыю. У ліпені 1960 года быў створаны Мінскі радыётэхнічны тэхнікум, правапераемнікам якога ў 1991 годзе стаў Мінскі радыётэхнічны каледж. З 2015 года каледж быў ператвораны ў філіял Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.


За гады існавання навучальная ўстанова падрыхтавала звыш 21000 спецыялістаў.

— Мы праводзім падрыхтоўку па сямі асноўных спецыяльнасцях, у тым ліку і спецыялістаў у галіне мікраэлектронікі. Выпускнікоў нашага каледжа заўсёды адрознівала і адрознівае глыбокае веданне сваёй справы, упэўненае валоданне сучаснымі тэхналогіямі. Многія з іх сталі ўмелымі арганізатарамі, вядомымі навукоўцамі, спецыялістамі ў сферы радыёэлектронікі і інфармацыйных тэхналогій, адзначаны высокімі ўрадавымі ўзнагародамі. Нашы выпускнікі займаюць важныя дзяржаўныя пасады, працуюць на адказных пасадах, прымнажаючы сваёй працай нацыянальнае багацце Рэспублікі Беларусь, — распавяла чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» дырэктар філіяла кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Вікторыя Шаталава. — Сярод выпускнікоў каледжа: намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Інтэграл» па якасці Аляксей Цівака, першы прарэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі кандыдат педагагічных навук Юлія Сычова, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі фізікі магнітных плёнак навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве кандыдат фізіка-матэматычных навук Дар’я Чушкова, намеснік дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце рэспубліканскага цэнтра Дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды кандыдат тэхнічных навук Дзмітрый Мельнічэнка, дырэктар ТАА «Нанатэх» Андрэй Канашэвіч і іншыя.

Сёння ў каледжы плённа працуюць яго выпускнікі: намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Марына Бельчык, загадчык цэнтрам кампетэнцый Андрэй Якаўлеў, вядучы інжынер-праграміст Андрэй Кліменка, старшыні цыклавых камісій Таццяна Сідаровіч і Наталля Чвала, выкладчыкі Ірына Аўхімовіч, Аляксандр і Вольга Андрэйчук, Кірыл Ашуркевіч, Аляксандр Батура, Ігар Бенедыктавіч, Дар’я Бойка, Алег Быстроў, метадыст Вольга Яўменава, майстры вытворчага навучання Ганна Бучык, Кірыл Заеў, Паліна Кулік, загадчыкі лабараторыямі Вадзім Валуйка, Уладзіслаў Краўчанка, лабарант Аляксандра Корабава і многія іншыя.

Ёсць прыклады і працоўных дынастый: плённа працуюць выпускнікі каледжа бацька і дачка Алег Брусянцоў і Кацярына Чыкун, маці і дачка Ірына Чагаева і Надзея Марозава. 

У 2023 годзе, загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» ў частцы дзейнасці філіяла «Мінскі радыётэхнічны каледж» прадастаўлены статус «Вядучая ўстанова адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі» на рэспубліканскім узроўні па спецыяльнасцях напрамкаў адукацыі «інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі»,«інжынерыя і Інжынерная справа (прыборабудаванне і Электроніка)».

Дачка і бацька: выкладчык Кацярына Чыкун і загадчык вучэбна-вытворчых майстэрняў Алег Алег Брусянцоў

Дырэктар філіяла БДУІР «Мінскі радыётэхнічны каледж» кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Вікторыя Шаталава

Па выніках работы за 2019, 2022, 2023 гады ўстанова адукацыі занесена на Дошку гонару Савецкага раёна г.Мінска як дасягнуўшае найлепшых вынікаў сярод устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Савецкага раёна г. Мінска.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.