Вы тут

Шляхам дабрыні


Шматдзетная сям’я Кацярыны і Віктара Ямных — пяцёра дзяцей і двое ўнукаў — сапраўдны прыклад захавання традыцыйных каштоўнасцяў, якія так неабходны ў сённяшні няпросты час. Кацярына і Віктар разам крочаць па жыцці з 1998 года. Увесь гэты час іх аб’ядноўвае жаданне рабіць дабро людзям. Кацярына — старшыня Заводскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў» Заводскага раёна горада Мінска. Дапамога людзям для яе — ужо даўно справа жыцця. А для Віктара, старшыні таварыства ўласнікаў, захаванне ўтульнасці і камфорту ў «падшэфным» доме — і ўвогуле штодзённы клопат.


Калі ж выпадае свабодная хвілінка, то дружная сям’я лічыць за найлепшае пагуляць разам у Лошыцкім парку, які асабліва прыгожы гэтымі веснавымі днямі.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.