Вы тут

У Мастах пройдзе фестываль паэзіі


«Масты сугучнасці» — такую назву носіць Рэспубліканскі фестываль паэзіі, правядзенне якога прымеркавана ў Мастах, на Гродзеншчыне, 17 мая. Арганізатары — Саюз пісьменнікаў Беларусі, Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт, Мастоўская раённая бібліятэка і Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей. 


Фота з адкрытых крыніц

Падзею анансіруе старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі вядомая ў нашай краіне пісьменніца Людміла Кебіч

— Мы рады, што атрымалася такое вось супольніцтва мастоўскіх уладаў, мастоўскіх бібліятэкараў і літаратараў Гродзеншўчыны, усёй краіны. Сёння часта даводзіцца чуць, што паэзіі час мінуў, яна не карыстаецца той грамадскай вагой, як некалі. Маўляў, і стадыёны ўжо не збіраюцца, каб паслухаць палымянае выступленне паэта... Не буду спрачацца. За мастакоў слова павінны спрачацца іх творы. І вось зараз праява такой увагі, згода правесці выключна паэтычны фестываль уражвае. Удзел, між іншым, у фестывалі, які праводзіцца ў раённым цэнтры, не так і блізка ад Мінска, прымаюць прадстаўнікі ўсіх абласцей краіны. 

Дарэчы, пляцоўкамі правядзення свята паэзіі будуць розныя адрасы — і ў Мастах і ў Гудзевічах. А дакладней — Мастоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, СШ N 2 г. Масты імя Героя Савецкага Саюза В. П. Жукава, Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры, Гудзевіцкая сельская бібліятэка. У Мастоўскай раённай бібліятэцы будзе разгорнута кніжная выстаўка «Паэзія. Творцы. Час». На розных пляцоўках пройдуць творчыя сустрэчы паэтаў з чытачамі — «Паэзія свет надзяляе душой», «Верш — гэта мост ад сэрца людскога да мары», «Зорны вяночак беларускай паэзіі». 

У Мастоўскай раённай бібліятэцы пройдзе круглы стол «Паэзія на ўсе часы: творы і творцы». З дакладам «Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці сучасных паэтаў Гродзеншчыны» выступіць старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ Людміла Кебіч. Паэт, публіцыст, літаратурны крытык Дзмітрый Радзівончык выступіць з аглядам зборніка лірыкі «Спрадвечны бераг», куды ўвайшлі вершы Міхася Васілька, Юркі Голуба, Мар’яна Дуксы. Кандыдат філалагічных навук Аліна Сабуць пазнаёміць прысутных з тэмай «Сваё як фактар нацыянальнай самасці ў творчасці сучасных паэтаў Гродзеншчыны». Удзел у круглым стале прымуць старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дзмідовіч, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СПБ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гаўрыловіч, паэтэса Валянціна Драбышэўская, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ паэт Алесь Казека, кандыдат філалагічных навук, літаратурны крытык Алена Кісель і іншыя пісьменнікі і літаратуразнаўцы. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Падарожжа па Радзіме: дзе можа адпачыць беларус?

Падарожжа па Радзіме: дзе можа адпачыць беларус?

Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент. 

Грамадства

Пачым на рынках прадаюць расаду?

Пачым на рынках прадаюць расаду?

Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».

Грамадства

Як развіваецца прыдарожны сэрвіс краіны?

Як развіваецца прыдарожны сэрвіс краіны?

Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.