Вы тут

Беларус Варапаеў заваяваў золата турніру Вялікага шлема па дзюдо ў Астане


Беларус Ягор Варапаеў стаў пераможцам сёмага ў гэтым сезоне турніру серыі Вялікага шлема па дзюдо, які праходзіць у сталіцы Казахстана Астане, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

На спаборніцтвах выступілі 450 чалавек з 85 краін. Беларускую каманду прадставілі тры дзюдаісты — Дар’я Канцавая (в/к да 78 кг), Руслан Галавачоў (да 73 кг) і Ягор Варапаеў (да 90 кг), які прайшоў увесь шлях па турнірнай сетцы ў сваёй катэгорыі. У стартавым раўндзе беларус справіўся з бразільцам Марсела Гомешем, у 1/8 фіналу перамог карэйца Хан Чжу-Епа, а ў чвэрцьфінале быў мацнейшы за чэмпіён свету-2017 Нёманьі Майдава з Сербіі. У паўфінале Варапаеў адолеў дзеючага чэмпіёна Еўропы Эльджана Гаджыева з Азербайджана, а ў вырашальным паядынку нанёс паражэнне прызёру Алімпійскіх гульняў у Токіа Эдуарду Трыпелю з Германіі.

Гэта ўзнагарода серыі турніраў Вялікага шлема стала для беларускай каманды першай сёлета — раней найлепшым вынікам было пятае месца Дар’і Канцавой на лютаўскіх спаборніцтвах у Парыжы. На этапах IJF Grand Slam у Баку, Ташкенце, Тбілісі, Анталіі і Душанбэ нашы спартсмены не ўдзельнічалі ў паядынках за медалі. У Астане Канцавая сышла з дыстанцыі ўжо пасля першага круга, а Руслан Галавачоў пачаў турнір з перамогі, але выбыў з барацьбы ў 1/8 фіналу.

Рэйтынгавыя ачкі, якія спартсмены зарабляюць на этапах серыі Вялікага шлема, ідуць у залік алімпійскай кваліфікацыі. Ліцэнзіі на Гульні-2024 атрымаюць па 17 лепшых атлетаў у кожнай з 14 вагавых катэгорый (па 7 у мужчын і жанчын), у гэты лік ніхто з прадстаўнікоў нашай каманды пакуль не ўваходзіць. Адборачны перыяд завершыцца 23 чэрвеня. Наступным буйным міжнародным стартам для дзюдаістаў стане чэмпіянат свету, які пройдзе з 19 па 23 мая ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.