Вы тут

Прадстаўнікі моладзі прынеслі клятву вернасці дзяржсімвалам на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску


Прадстаўнікі моладзі прынеслі клятву вернасці дзяржсімвалам на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску, перадае БелТА.


 

Фота Віктар Іванчыкаў

На ўрачыстым мерапрыемстве ў сталіцы сёлета сабралася больш за 5,3 тыс. чалавек з усёй краіны. Для ўдзелу ў цырымоніі прыбыў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Пад гукі Дзяржаўнага гімна вайскоўцы роты ганаровай варты ўнеслі на плошчу Дзяржаўны сцяг (палотнішча памерам 10×5 метраў), які апынуўся ўнутры жывога контуру краіны — сярод артыстаў, якія сталі так, каб паўтарыць абрысы граніцы Беларусі.

Клятву вернасці дзяржаўным сімвалам на плошчы Дзяржаўнага флага вымавілі сямёра хлопцаў і дзяўчат (прадстаўнікі ад кожнай з абласцей і Мінска), а таксама Герой Беларусі Марына Васілеўская. У гэты дзень аналагічныя рытуалы прынясення клятвы праходзяць па ўсіх рэгіёнах краіны, тысячы прадстаўнікоў маладога пакалення клянуцца захоўваць вернасць дзяржаўным сімвалам.

На працягу апошніх некалькіх гадоў у Дзень дзяржаўных флага, герба і гімна такія ўрачыстыя мерапрыемствы праводзяцца штогод. Клятва прамаўляецца па-беларуску па чарзе кожным з удзельнікаў рытуалу. Прадстаўнікі маладога пакалення клянуцца ў вернасці дзяржаўным сімвалам і Радзіме, якую яны сімвалізуюць, клянуцца быць дастойнымі грамадзянамі, захоўваць мір і згоду на беларускай зямлі і, калі спатрэбіцца, абараняць яе гэтак жа годна і самаахвярна, як і прадзеды ў гады Вялікай Айчыннай вайны, клянуцца ўсё жыццё быць сапраўднымі патрыётамі і перадаць любоў да Радзімы сваім нашчадкам.

«Гэта знак глыбокай павагі да мінулага — духоўных і маральных каштоўнасцей, завешчаных нам продкамі. Гэта шчырая падзяка за мірную і шчаслівую сучаснасць, якая забяспечана старэйшым пакаленнем сучаснікаў, — падкрэсліў у сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка. — Але самае галоўнае — гэта дэманстрацыя гатоўнасці ўзяць адказнасць за лёс сваёй краіны».

Пасля ўрачыстай цырымоніі ўшанавання дзяржаўных сімвалаў на плошчы Дзяржаўнага флага прагучала прэм’ернае выкананне групай «Сэрца трох» патрыятычнай песні «Ты і я за Беларусь» і адбыўся святочны канцэрт з удзелам пераможцаў рэспубліканскага маладзёжнага агляду-конкурсу «Сэрцам адданыя роднай зямлі».

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.