Вы тут

Томаш Шміт: Я чакаў рэакцыю, але не разлічваў, што яна будзе такой


Польскі дысідэнт, суддзя Томаш Шміт, гаворачы аб рэакцыі афіцыйнай Варшавы на свой пераезд у Беларусь, выказаў меркаванне, што польскія ўлады хочуць правучыць яго, каб іншыя палякі не адважыліся зрабіць тое ж самае, паведамляе БелТА.

«Я чакаў рэакцыю, але не разлічваў, што яна будзе такой. Улады Польшчы проста ўпалі ў істэрыку і вельмі хутка сталі вінаваціць мяне ў шпіянажы. Але гэта нейкая лухта, глупства», — сказаў Томаш Шміт.

Паляк адзначыў, што ў яго няма знаёмых ні ў Белым доме, ні ў Пентагоне. «У мяне няма доступу да дакументаў НАТА, — канстатаваў ён. — Але варта задумацца, чаму ўсяго толькі некалькі праўдзівых слоў справакавалі такую паніку ў Польшчы».

Томаш Шміт падкрэсліў, што ён выступае за нармалізацыю адносінаў Польшчы і Беларусі, але кіруючая польская эліта не падзяляе яго погляды, як не падзяляюць іх і ў Злучаных Штатах, Вялікабрытаніі. «Яны хочуць нас пасварыць», — мяркуе паляк.

«Мне здаецца, што цяпер яны (улады Польшчы. — Заўвага БелТА) проста хочуць мяне правучыць, каб ніхто не рушыў услед майму прыкладу, каб ніхто не адважыўся зрабіць тое ж самае, што я. Яны зробяць усё, каб мяне ачарніць. А лепш за ўсё, каб закрыць мяне ў турме або, напрыклад, арганізаваць мне няшчасны выпадак», — заявіў Томаш Шміт.

На думку польскага суддзі, афіцыйнай Варшаве проста невыгадна, каб іншыя палякі падзялялі ягоны пункт гледжання аб неабходнасці нармалізаваць адносіны паміж Беларуссю і Польшчай. Разам з тым, зазначыў ён, простыя палякі не маюць нічога супраць беларусаў.

«Я не ўбачыў такой жа рэакцыі з боку палякаў, якая была ў польскіх улад. Але супрацоўніцтва і нармалізацыя адносін паміж Польшчай і Беларуссю з’яўляюцца вельмі нязручнымі для Злучаных Штатаў і асабліва Вялікабрытаніі», — лічыць ён.

Томаш Шміт — суддзя 2-га аддзялення ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы. Раней займаў розныя пасады ў судовай сістэме і органах юстыцыі Польшчы. З’яўляўся кіраўніком юрыдычнага аддзела ў Нацыянальнай радзе суддзяў Польшчы.

З прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўладаў вымушана пакінуў Польшчу і зараз знаходзіцца ў Беларусі. Падвяргаўся пераследам і пагрозам за самастойную палітычную пазіцыю.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».