Вы тут

Па ініцыятыве «Адзін раён — адзін праект» рэалізаваны ўжо 34 праекты


Па ініцыятыве «Адзін раён — адзін праект» рэалізаваны ўжо 34 праекты. Аб гэтым заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай і будаўнічай дзейнасці Міністэрства эканомікі Дзмітрый Клімянкоў, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Даручэнне кіраўніка дзяржавы па ініцыятыве «Адзін раён — адзін праект» існуе з 2022 года. «Летам было дадзена адпаведнае даручэнне, і Міністэрства эканомікі пачало яго выкананне і фарміраванне адпаведнага пераліку сумесна з аблвыканкамамі. Гэта пералік тых праектаў, якія забяспечаць выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы ў частцы стварэння ў кожным рэгіёне краіны не менш як аднаго інвестыцыйнага праекта», — расказаў Дзмітрый Клімянкоў.

На 1 студзеня бягучага года было рэалізавана ўжо 28 інвестыцыйных праектаў, а ў студзені — сакавіку 2024 года яшчэ 6. «Такім чынам, на сённяшні момант па ініцыятыве „Адзін раён — адзін праект“ было рэалізавана 34 праекты. Сёлета прадаўжае рэалізоўвацца больш як 160 праектаў», — адзначыў ён.

Па рэалізаваных праектах ужо створана больш за 2 тыс. працоўных месцаў. У цэлым па ініцыятыве «Адзін раён — адзін праект» павінна быць створана больш як 9 тыс. рабочых месц.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».