Вы тут

Магілёўскія работнікі культуры стварылі відэаролік «Я памятаю, я ганаруся»


Да святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы сумесна з установамі культуры вобласці стварыў лірычны відэаролік «Я памятаю, я ганаруся».


Яго героі — падлеткі. Яны пачынаюць расказваць адзін аднаму пра сваіх гераічных прадзедаў і раптоўна гучыць прапанова: а давайце напішам лісты ветэранам вайны. І форма ліста павінна быць абавязкова сімвалічная — салдацкі трохкутнік. Пасланне, якое на фронце звязвала байцоў з іх роднымі і блізкімі. Ролік доўжыцца меней 3 хвілін, але вельмі матывуючы. У канцы яго гучыць хор з дзіцячых галасоў: «Я ганаруся, што жыву ў краіне вызваленцаў!»

— Мэта, якую мы ставілі перад сабой, калі стваралі гэты відэазварот да моладзі, — захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу і праўды аб гераізме савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — адзначылі ў абласным метадцэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. — Галасамі дзяцей агучваюцца вельмі важныя рэчы, якія сведчаць пра воінскі і працоўны подзвіг нашых продкаў, пра нялёгкі лёс ветэранаў, на плечы якіх лёг увесь цяжар наступстваў Вялікай Айчыннай вайны. Нехта змагаўся на перадавой, нехта ў партызанах, нехта дапамагаў фронту ў тыле. Разам атрымалася адстаяць краіну. Лейтматывам праз ролік праходзіць думка пра важнасць захавання мірнага неба над галавой, бо толькі ў гэтым выпадку магчымыя жыццё, развіццё і росквіт! Каб гэта разумець, вельмі важна захоўваць наша агульнае ўсенароднае адзінства, памятаць пра горкія ўрокі вайны, мець аб’ектыўнае стаўленне да гістарычнага мінулага, з дзяцінства фарміраваць духоўныя каштоўнасці, пачуццё сяброўства, любові да Радзімы. Сёлета мы адзначалі 80 мірных гадоў са дня вызвалення краіны, увесь гэты час мы не перастаем дзякаваць нашым гераічным продкам. Гэта свята наша даніна павагі людзям моцнага духу і нязломнай волі.

Паглядзець відэаролік можна на YouTube альбо на сайце і сацыяльных сетках установы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».