Вы тут

Узнагароджаны кітайскія перакладчыкі


Саюз пісьменнікаў Беларусі адзначыў Граматамі групу кітайскіх літаратараў за вялікі ўклад у развіццё беларуска-кітайскіх літаратурных сувязяў. 


прафесар Нанькайскага ўніверсітэта Гу Юй
 

Сярод узнагароджаных прафесар Нанькайскага ўніверсітэта (Цяньцзінь, КНР) Гу Юй, дэкан факультэта рускай мовы Другога Пекінскага ўніверсітэта Хань Сяое і галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва і літаратура Расіі» Ся Чжунсянь. 

дэкан факультэта рускай мовы Другога Пекінскага ўніверсітэта Хань Сяое

Вядомыя ў Кітаі русісты, яны актыўна ў апошнія гады спрычыніліся да развіцця беларуска-кітайскіх літаратурных сувязяў. Гу Юй выступіў перакладчыкам паэзіі Максіма Танка, Цёткі, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Яўгеніі Янішчыц, Алеся Бадака, Рыгора Барадуліна, Навума Гальпяровіча на кітайскую мову. Таксама прафесар прыняў удзел у Міжнародных Купалаўскіх чытаннях у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы і «Каласавінах» у 2023 годзе. Хань Сяое — адзін з ініцыятараў стварэння перакладной анталогіі «Выбраныя творы сучасных беларускіх пісьменнікаў» (Кітайскае міжнароднае выдавецтва, 2022), перакладчык асобных кніг Андрэя Федарэнкі і Алеся Бадака на кітайскую мову. Доктар філалагічных навук Ся Чжунсянь — шматгадовы рэдактар перыядычнага выдання, якое разам з асвятленнем гісторыі і сучаснасці рускай літаратуры, адлюстроўвае прыгожае пісьменства на ўсёй постсавецкай прасторы. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».