Вы тут

Беларусь — на Кніжным салоне ў Санкт-Пецярбургу


З 15 па 20 мая дэлегацыя Міністэрства інфармацыі, кнігавыдавецкіх структур нашай краіны ўдзельнічае ў XIX Санкт-Пецярбургскім міжнародным кніжным салоне. Сярод удзельнікаў выставачнага стэнда «Кнігі Рэспублікі Беларусь» — і Выдавецкі дом «Звязда». 


Фота: sovlit.ru

Расказвае супрацоўнік «Звязды» Людміла Драздова:

— У нашага Выдавецкага дома добра развіты стасункі з расійскімі калегамі. Мы традыцыйна ўдзельнічаем у кніжных выстаўках у Маскве. Дарэчы, сярод аўтараў кніг, выдадзеных у нас у розныя гады, — расійскія літаратары Яўген Еўтушэнка, Валянцін Распуцін, Алесь Кажадуб, Валерый Казакоў, Барыс Косцін, Мікалай Чаркашын, Аляксандр Чэрняк... Іх кнігі выдадзены ў нас на рускай мове. Выдавецкі дом «Звязда» ў свой час ініцыіраваў выпуск літаратурна-мастацкіх альманахаў «Созвучие», серыю «Сябрына: паэзія народаў Расіі»... 

— А што, якія кніжныя навінкі прадставіце на Санкт-Пецярбургскім салоне?

— Згаданыя альманахі. У прыватнасці, «Созвучие. Беларусь — Санкт — Петербург», «Созвучие. Беларусь — Москва». А таксама — шэраг філакартычных альбомаў вядомага нашага аўтара і калекцыянера старых паштовак Уладзіміра Ліхадзедава. Сярод іх — і кніга з рэпрадукцыямі паштовак, іншага ілюстрацыйнага матэрыялу «Блакада». 

Акрамя Выдавецкага дома «Звязда» на стэндзе беларускіх кніжнікаў будуць прадстаўлены выданні «Беларусі», Мастацкай літаратуры«, «Беларускай навукі». Галоўнае месца сярод прэзентацый зоймуць кнігі, выданне якіх прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Вялікай Перамогі. 

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.