Вы тут

«Паветраны змей» прадстаўляе кітайскія казкі


Некаторы час назад у мінскім выдавецтве «Адукацыя і выхаванне» пабачылі свет тры прыгожа праілюстраваныя кнігі з кітайскімі казкамі ў перакладзе на беларускую мову. Серыя называецца наступным чынам — «Паветраны змей». 


Спярша выйшла казка «Як Чжуан-цзы пазычаў рыс», затым — «Як кемлівы Цянь Вэнь пераканаў бацьку» і «Нефрытавая чара і гліняны збан». Перакладчыкамі фальклорных твораў народа Кітая выступілі Вераніка Карлюкевіч і Алесь Карлюкевіч. Пераклады гэтых народных казак друкаваліся і ў розных калектыўных зборніках, а таксама ў дзіцячых перыядычных выданнях. 

Варта заўважыць, што і раней у перакладзе на беларускую мову выходзілі кітайскія народныя казкі. Двойчы — асобнымі зборнікамі. Перакладаў творы вядомы паэт і прзаік, дзіцячы пісьменнік Міхась Пазнякоў. 

Кітайскі фальклор у апошні час становіцца прадметам увагі і беларускіх навукоўцаў, а не толькі перакладчыкаў. Гэтай тэме прысвечаны цэлы шэраг грунтоўных публікацый. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.