Вы тут

Большасць беларусаў наведваюць месцы памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны


Большасць беларусаў наведваюць месцы памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны. Такія даныя апытання грамадскай думкі прывёў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Аляксандр Пасталоўскі, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

З мэтай вывучэння меркавання жыхароў Рэспублікі Беларусь аб Вялікай Айчыннай вайне Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук у першым квартале 2024 года было праведзена апытанне грамадскай думкі. Аб’ём выбарачнай сукупнасці — 900 рэспандэнтаў. Замер праводзіўся ва ўсіх абласных гарадах і г. Мінску, асобных раённых гарадах і сельскіх населеных пунктах.

Больш за палову ўдзельнікаў апытання ўказалі, што час ад часу наведваюць месцы памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны (68,5 працэнта), тады як рэгулярна робіць гэта толькі кожны пяты рэспандэнт (19,7 працэнта). Не наведваюць такія месцы зусім 11, 5% апытаных, не змаглі адказаць 0, 3%.

«Улічваючы, колькі гадоў прайшло пасля ВАВ, ветэранаў становіцца ўсё менш — тое, што людзі працягваюць наведваць гэтыя мясціны, звяртацца да гісторыі, праяўляць да іх цікавасць, у прынцыпе сведчыць аб здаровай цікавасці беларускага грамадства. Гэта сведчыць аб тым, што мы не губляем гістарычную памяць. Гістарычная памяць аб тых падзеях пераходзіць ад пакалення да пакалення, — адзначыў Аляксандр Пасталоўскі. — Падзеі тых трагічных і тым не менш гераічных дзён не будуць забыты».

На думку ўдзельнікаў апытання, Дзень Перамогі з’яўляецца перш за ўсё днём смутку па ўсіх загінуўшых (47,1 працэнта), святам ветэранаў вайны (47 працэнтаў), народным святам для грамадзян Беларусі і іншых краін былога СССР (45,9 працэнта).

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».