Вы тут

Лукашэнка ў Маскве прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Маскве прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогі, перадае БелТА.


Фота БелТА

Кіраўнік дзяржавы на Краснай плошчы прысутнічаў на парадзе ў гонар 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Перад пачаткам мерапрыемства яго вітаў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Разам з іншымі лідарамі краін і ветэранамі, якія прыбылі ў Маскву, Аляксандр Лукашэнка назіраў за парадам з трыбуны.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў з прамовай, у якой падкрэсліў важнасць абароны гістарычнай памяці і недапушчэння адраджэння фашызму, распальвання міжнацыянальнай і міжрэлігійнай варожасці. У памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны была аб’яўлена хвіліна маўчання.

Па завяршэнні парада лідары краін разам усклалі вянок і кветкі да Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім садзе каля сцен Крамля.

У ліку высокіх гасцей на мерапрыемстве таксама прысутнічалі лідары Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Кубы, Лаоса, Гвінеі-Бісаў.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Маскву напярэдадні. У Крамлі 8 мая Прэзідэнт прыняў удзел у юбілейным саміце Еўразійскага эканамічнага саюза.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».