Вы тут

У Гомелі прафсаюзы ўзгадалі неверагодныя гісторыі жыцця ветэранаў


Гомельскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў арганізавала дабрачынную акцыю прысвечаную Дню Перамогі. Прафсаюзныя актывісты наведалі на даму ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў канлагераў, працаўнікоў тылу, арганізавалі і святочныя прыёмы. 


Адзін з адрасатаў дабрачыннай акцыі — былы работнік абласнога аб’яднання прафсаюзаў — Канстанцін Мятлушка. У 1944 годзе яму давялося прайсці жудасныя выпрабаванні — Канстанцін Іосіфавіч быў вязнем лагер смерці «Азарычы». Заразіўся сыпным тыфам, і пасля вызвалення вязняў чырвонаармейцамі, яшчэ месяц ён знаходзіўся паміж жыццём і смерцю, але выжыў. Канстанціну Іосіфавічу 95 гадоў. Прафсаюзныя актывісты ганарацца сваім старэйшым калегам, захоўваюць цёплыя адносіны і заўсёды віншуюць са святамі і знамянальнымі датамі.

Канстанціна Мятлушку з надыходзячай 79-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне павіншаваў старшыня Гомельскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў Пётр Кірычэнка. 

— Добрага здароўя, дабрабыту і мірнага неба, каб ніводнаму пакаленню беларусаў ніколі больш не давялося адчуць тое, што перажылі вязні нямецкіх канцлагераў, — пажадаў шаноўнаму гамяльчаніну Пётр Кірычэнка.

Наведванне ветэранаў дома напярэдадні 9 Мая стала пастаяннай добрай прафсаюзнай традыцыяй. 

Кавалер ордэна Працоўнай Славы Рыгор Федарцоў прымаў прафсаюзных актывістаў у госці дома. 91-гадовы гамяльчанін прайшоў неверагодны працоўны шлях. Ён уладальнік ордэнаў Працоўнай Славы 3-й, 2-й і 1-й ступені, медаля «За доблесную працу», знакаў «Выдатнік спажыўкааперацыі» і «Гомельскі майстар», сярэбранага медаля і лаўрэацкага знака «Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР». Імя Рыгора Федарцова амаль 20 гадоў таму было прысвоена чэмпіянату па міні-футболе сістэмы Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў . 

— Працоўны шлях Рыгора Іванавіча — гэта прыклад стойкасці, самаадданасці і незвычайнай адданасці сваёй працы, — падзякавалі знакамітаму працаўніку старшыня Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Таццяна Валынец і Гомельскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Маргарыта Хадзічэнка. 

Супрацоўнікі сферы гандлю Гомеля вельмі кранальна павіншавалі і сваю старэйшую калегу з незвычайнай трагічным лёсам, былога вязня канлагераў — Аляксандру Пятроўну Корзун.

— Нарадзілася ў 1928 у вёсцы Чырвоны Сцяг Добрушскага раёна. У вайну каля нашай вёскі ў лесе было шмат партызан. Неяк яны забілі немца. За гэта фашысты ўсю вёску нашу спалілі. Мяне, 13-гадовую разам з сям’ёй і астатнімі жыхарамі сагналі ў вагоны, адправілі ў канцлагер у Гомель, што быў на Савецкай, пасля далей па лагерах смерці. Ледзь засталася жывая, — узгадала перажытае Аляксандра Пятроўна.

Сустрэла гасцей з віншаваннямі і падарункамі ад прафсаюзаў і Вольга Баляславаўна Серакурава. Ураджэнка латвійскай глыбінкі Вольга Баляславаўна зусім дзіцём разам з бацькамі патрапіла ў канцэнтрацыйны лагер Саласпілс.

— Трапіла ўся наша сям’я. У гэтым канцлагеры былі ў асноўным вязні з Ленінградскай і Віцебскай абласцей. Дзяцей адлучалі ад бацькоў. Мне было ўсяго тры гады. І ўжо ў такіх малых як я немцы бралі кроў для сваіх параненых салдат. Мяне таксама павялі ў гэтае страшнае месца, але я так стала страшна крычаць, што немцы раззлаваліся, схапілі за каўнер і перакінулі назад за калючы дрот. Так і выратавалася, — расказала Вольга Баляславаўна.

Чалавека незвычайнага лёсу павіншавала намеснік старшыні Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Жанна Гатальская. Арганізавалі для Вольгі Серакуравай і імправізаваны парад пад вокнамі. Дзеці чыталі вершы, спявалі і выконвалі музычныя кампазіцыі на баяне.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.