Вы тут

У Гомелі прайшло выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі


На сустрэчы пад старшынствам спікера верхняй палаты Парламента Наталлі Качанавай была прааналізавана работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, праведзенай у першым квартале бягучага года. 


Удзел у пашыраным пасяджэнні прынялі старшыня аблвыканкама Іван Крупко, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч, а таксама сенатары, старшыні Гомельскага гарадскога і раённага выканкамаў, члены Маладзёжнага парламента. У пасяджэнні ў рэжыме відэаканферэнцыі ўдзельнічалі 22 студыі з раёнаў вобласці: да прамога эфіру падключыліся кіраўнікі райвыканкамаў і сельсаветаў. 

У сваім звароце да прысутных спікер верхняй палаты парламента асабліва адзначыла, што практыка выязных прыёмаў па асабістых пытаннях добра сябе зарэкамендавала, бачныя вынікі. Сёння асноўны пасыл у гэтай дзейнасці: «не нашых пытанняў — няма». 

— Гэта жыццё, і пытанні заўсёды былі, ёсць і будуць. Калі да нас звяртаюцца людзі, мы стараемся дапамагчы, вырашаць пытанні аператыўна, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Мы дакладна разумеем, што гэта наша зона адказнасці. Няма невырашальных пытанняў. Не заўсёды звароты патрабуюць кардынальных мер і дзеянняў. Нярэдка дастаткова ўсё растлумачыць чалавеку, праінфармаваць.

Увогуле, што тычыцца работы з людзьмі на месцах, упэўнена старшыня Савета Рэспублікі, вельмі важна выбудаваная сістэма работы са зваротамі грамадзян, даступнасць звароту і дапамога ў вырашэнні праблемнай сітуацыі. 

— Гэта ўнікальныя формы работы, калі чалавек можа звярнуцца да дэпутата любога ўзроўню. Кожны зварот мы ўважліва і старанна разглядаем, — падкрэсліла Наталля Качанава.

Ацэньваючы вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб на Гомельшчыне за азначаны перыяд, Наталля Качанава адзначыла, што з апошняга адзінага прыёму грамадзян у рэгіёне членамі Савета Рэспублікі сітуацыя змянілася ў лепшы бок. Спікер адзначыла і работу супрацоўнікаў інфармацыйна-аналітычнай службы Гомельскага аблвыканкама, якія аналізуюць анлайн-звароты, што паступаюць у райвыканкамы і даюць зваротную сувязь людзям аб тым, што ўжо зроблена. Як падкрэсліла Наталля Качанава, гэта вопыт варта пераймаць у іншых рэгіёнах. 

— Відаць, што ў вобласці праводзіцца сістэмная работа з людзьмі на месцах, іх пытанні паступова вырашаюцца, — падкрэсліла спікер. — Важна, што сёння ёсць разуменне, што людзей трэба інфарміраваць аб тым, што будзе зроблена ў кожным канкрэтным раёне, горадзе, вёсцы, і тады людзі будуць разумець — так, не усё робіцца адразу і хутка, але яны будуць ведаць, калі чакаць рашэнняў. Іх пацвярджае і фінансаванне на год. І сёння мы пачулі дакладныя планы на 2024 год, — звярнула ўвагу Наталля Качанава.

Спікер ахарактарызавала ў цэлым, як прайшоў адзіны прыём грамадзян у Гомельскай вобласці. 

— Прынялі ў адзіны дзень прыёму парадку 90 зваротаў. Практычна не было пытанняў, якія тычацца сацыяльнай сферы. Пры гэтым значная частка зваротаў тычылася якасці дарожнага пакрыцця праезнай часткі вуліц. Так, людзей хвалюе рамонт дарог мясцовага значэння. З губернатарам мы абмеркавалі, гэтыя пытанні будуць узяты на кантроль і вырашаны ў бліжэйшы час, тым больш для гэтага ўсё ёсць.

Між тым як было адзначана на пасяджэнні Прэзідыума, за першы квартал бягучага года ў Савет Рэспублікі паступіў 171 зварот ад жыхароў Гомельшчыны. У мінулым годзе рэгіён заставаўся на 5 месцы па колькасць зваротаў сярод абласцей Беларусі, сёлета — на 4-м. Часцей за ўсё звароты адрасавалі жыхары Гомеля, Гомельскага, Мазырскага, Жыткавіцкага раёнаў. 

На пасяджэнні Прэзідыума былі агучаны вынікі работы са зваротамі грамадзян у Савеце Рэспублікі ў мінулым годзе і бягучым. Як было адзначана, у 2023 годзе парламентарыямі было праведзена больш як 710 асабістых прыёмаў, 360 прамых тэлефонных ліній, больш 2 тысячы сустрэч у працоўных калектывах і насельніцтвам на месцах. У цэлым па выніках мінулага года членамі Савета Рэспублікі разгледжана больш 7,5 тысячы зваротаў. За першы квартал бягучага года колькасць зваротаў павялічылася на 5 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. 

Старшыня Савета Рэспублікі звярнула ўвагу ўдзельнікаў выязнога пасяджэння Прэзідыума на важнасць работы з людзьмі на месцах і ў плане законатворчай дзейнасці. 

— Устаноўка нашага Прэзідэнта — законы павінны ісці ад жыцця. Таму так важна сенатарам сустракацца з грамадзянамі, слухаць і чуць іх. Не заўсёды трэба прымаць кардынальныя рашэнні, часам дастаткова проста пагаварыць, праінфармаваць, што адбываецца ў рэгіёне, растлумачыць некаторыя пытанні, — падкрэсліла Наталля Качанава.

Пасля завяршэння работы пашыранага выязнога пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі яго ўдзельнікі ўшанавалі памяць загінулых герояў Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі да Брацкай магілы савецкіх воінаў і падпольшчыкаў на плошчы Працы ў Гомелі. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».