Вы тут

Каранкевіч: Памяць аб ваенных падзеях застаецца па-за часам і жыве ў сэрцы кожнага


Пасля вайны прайшло шмат гадоў, але памяць аб ваенных падзеях, подзвігах і мужнасці савецкіх салдат застаецца па-за часам, яна жыве ў сэрцы кожнага беларуса, беражліва перадаецца з пакалення ў пакаленні. Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у час ускладання кветак да мемарыяльнага комплексу і помніка невядомага салдата на Ваенных могілках у Мінску, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінэнерга.


Фота БелТА

«У гэты дзень мы ўспамінаем і аддаём даніну павагі ўсім, хто цаной свайго жыцця адваяваў Перамогу і даў нам магчымасць жыць пад мірным небам. Пасля вайны прайшло шмат гадоў, але памяць аб ваенных падзеях, подзвігах і мужнасці савецкіх салдат застаецца па-за часам, яна жыве ў сэрцы кожнага беларуса, беражліва перадаецца з пакалення ў пакаленне», — сказаў міністр.

Пацвярджэннем таму з’яўляецца вялікая колькасць людзей, якія штогод далучаюцца да памятных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі. «Гэтае свята аб’ядноўвае калектывы прадпрыемстваў, грамадскія арганізацыі, нашу моладзь, — дадаў Віктар Каранкевіч. — Усе мы памятаем, якой цаной дасталася Перамога, схіляем галаву перад нашымі ветэранамі, ганарымся подзвігамі нашых продкаў. Мы ўдзячны ім за адвагу, доблесць, адданасць свайму народу і краіне».

У рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» таксама прынялі ўдзел кіраўніцтва і работнікі вытворчых аб’яднанняў «Белэнерга», «Белтопгаз» і Дзяржэнергагазнагляд. Прадстаўнікі дэлегацыі Мінэнерга наведалі храм Аляксандра Неўскага, дзе ўшанавалі памяць загінуўшых у вайне.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.