Вы тут

Агароднінныя культуры ў Беларусі пасадзілі на больш як 58 працэнтаў плошчаў


У Беларусі агароднінныя культуры пасадзілі на 58,7 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота БелТА

Яравыя культуры пасеяны на 1520,7 тыс. га — 64,3 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 580,8 тыс. га, што складае 94,3 працэнта да плана.

Яравы рапс пасеялі на плошчы 36,3 тыс. га, што складае 59 працэнтаў ад запланаваных аб’ёмаў, а цукровыя буракі — на 101,9 тыс. га (98,8 працэнта).

Кукурузу пасеялі на 587,1 тыс. га (47,9 працэнта ад плана), у тым ліку на зерне — на 89,6 працэнта. Бульбу пасадзілі на 8,95 тыс. га, або 53,6 працэнта ад запланаванага, а агароднінныя культуры — на 2,95 тыс. га (58,7 працэнта).

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.