Вы тут

Галоўчанка: Дзяржаве трэба зрабіць усё, каб на нашу зямлю зноў не прыйшла вайна


Дзяржаве трэба зрабіць усё, каб на нашу зямлю зноў не прыйшла вайна. Такую думку выказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка пасля ўскладання вянка да помніка танкістам і воінам 100-й стралковай дывізіі, якія стаялі да смерці ў раёне Астрашыцкага Гарадка ў чэрвені 1941 года, перадае БелТА.


Фота БелТА

Раман Галоўчанка адзначыў, што цяперашняе маладое пакаленне не размаўляе з непасрэднымі ўдзельнікамі, ветэранамі ВАВ. «Таму для многіх з іх Перамога — гэта нешта святочнае, напрыклад, феерверк, салют, транспаранты, парад. Вядома, мы шмат расказваем і гаворым аб пакутах, якія панесла Беларусь, у тым ліку аб генацыдзе беларускага народа, але важна растлумачыць, што Перамога — гэта не проста свята, а вельмі доўгі шлях даўжынёй у тысячы маленькіх перамог, — сказаў ён. — Самае галоўнае, што кожная з гэтых перамог была здабыта індывідуальна кожным чалавекам. Кожны з гэтых людзей у сваім ваенным жыцці павінен быў зрабіць цяжкі выбар, які часта быў спалучаны з ахвяраваннем свайго жыццём у імя сваёй Радзімы».

На думку прэм’ер-міністра, зараз вельмі важна данесці да маладога пакалення, што і цяпер трэба быць гатовымі да розных сітуацый. «Гатоўнасць нашых продкаў да самаахвяравання, да мужнасці, доблесці, стойкасці і адвагі можа спатрэбіцца і зараз. Гэта не абавязкова звязана з вайной, часцей за ўсё гэта звязана са звычайным мірным жыццём, калі кожны з нас павінен рабіць выбар на карысць сваёй любімай краіны і сваёй Айчыны», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Таксама прэм’ер-міністр дадаў, што вайна і Перамога — не проста радкі ў падручніках і кнігах. «Гэта ў тым ліку ўрокі, якія трэба ведаць, разумець і прымяняць на практыцы. Асабліва гэта актуальна ў гэтым месцы — тут сустрэліся дзве вялікія гістарычныя падзеі. Гэта гераічнае, але, на жаль, кароткае супраціўленне нашых войскаў летам 1941 года і вызваленне Беларусі летам 1944 года. Паміж гэтымі датамі ляжаць тры гады, якія сталі вялізным выпрабаваннем для ўсяго нашага народа.

Кіраўнік урада ўпэўнены, што беларусы зрабілі правільныя высновы аб тым, што палітыка прымірэння агрэсара практычна ніколі не дае сваіх пладоў. «Заўсёды трэба быць гатовым стаць на абарону сваёй краіны, трэба прадбачыць падзеі, а кіраўніцтву краіны трэба рыхтавацца да любых сцэнарыяў развіцця абстаноўкі, адэкватна ўспрымаць усе працэсы і рабіць усё, каб на нашу зямлю зноў не прыйшла вайна», — сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.