Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі


Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Перамогі!


Фота: БелТА

Гэтае свяшчэннае свята адгукаецца ў нашых сэрцах вялікай радасцю і бязмернай падзякай савецкаму народу, які знішчыў фашызм і выратаваў будучыню чалавецтва цаной мільёнаў жыццяў.

У кожным кутку, кожнай сям’і Беларусі спароджаная нянавісцю і ідэямі сусветнага панавання вайна пакінула незагойныя раны ад жахлівых злачынстваў гітлераўскіх катаў і іх паслугачоў.

Гераічная барацьба з ворагам і самаадданая праца ў тыле сталі праяўленнем усенароднага супраціўлення і гатоўнасці беларусаў да самаахвяравання.

Адзінства нашых продкаў, іх любоў да Радзімы і шчырая вера ў перамогу назаўжды сталі маральнымі арыенцірамі для ўдзячных пакаленняў мірнай і незалежнай беларускай дзяржавы.

Праз гады праўда пра Вялікую Перамогу засцерагае нашу зямлю ад пагроз новага часу, а ўсё чалавецтва — ад адраджэння разбуральных ідэй нацызму.

Беларускі народ свята шануе памяць загінулых і ніколі не аддасць забыццю імёны бязвінных мучанікаў і славу мужных абаронцаў і вызваліцеляў.

Жадаю нашым дарагім ветэранам моцнага здароўя і даўгалецця, а таксама шчасця, міру і дабра ў кожны дом.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

9 мая 2024 года

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.