Вы тут

Вальфовіч: Беларусь працягвае ўдасканальваць пытанні баявой гатоўнасці Узброеных Сіл


Беларусь працягвае ўдасканальваць пытанні баявой гатоўнасці Узброеных Сіл, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Зыходзячы з ваенна-палітычнага становішча, якое складваецца, перш за ўсё вакол Рэспублікі Беларусь, мы працягваем удасканальваць пытанні баявой гатоўнасці нашых Узброеных Сіл. Самым дзейсным спосабам з’яўляюцца раптоўныя праверкі, якія праводзяцца ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальнай баявой абстаноўцы, — распавёў Аляксандр Вальфовіч. — У адпаведнасці з даручэннем Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі, іншымі войскамі і вайсковымі фарміраваннямі, да праверкі будуць прыцягвацца сілы і сродкі, здольныя прымяняць тактычныя ядзерныя боепрыпасы. Перш за ўсё гэта аператыўна-тактычныя комплексы „Іскандэр“ і франтавыя штурмавікі Су-25».

Для кіравання сіламі і сродкамі разгорнута сістэма перадачы сігналаў на прымяненне гэтага віду зброі. «Дадзеная праверка спланаваная на фоне мерапрыемстваў, якія праводзяцца нашымі калегамі з Расійскай Федэрацыі па ўжыванні нестратэгічных ядзерных боепрыпасаў і сінхранізавана з імі, — адзначыў дзяржсакратар. — У ходзе гэтай праверкі прадугледжваецца ажыццявіць кантроль навыкаў нашых падраздзяленняў па падачы спецбоепрыпасаў у воінскія часці, загрузцы іх на пускавыя ўстаноўкі і падвесцы на штурмавікі Су-25. Ракетныя дывізіёны „Іскандэр“ і аператыўна-тактычныя комплексы „Паланэз“ утойліва будуць выведзеныя ў названыя пазіцыйныя раёны, дзе адпрацуюць пытанні падрыхтоўкі, планавання і прымянення дзеянняў са спецбоепрыпасамі. Авіяцыйныя воінскія часці ажыццявяць разгрупіраванне па аэрадромах базіравання і падрыхтуюць франтавыя штурмавікі Су-25 таксама да ўжывання гэтых спецбоепрыпасаў».

Галоўным вынікам праверкі павінна стаць практычнае пацвярджэнне навыкаў нашых вайскоўцаў ва ўжыванні гэтага віду зброі, падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. «Гэтыя мерапрыемствы носяць выключна абарончы характар і не праецыруюць пагроз ні на адну з дзяржаў, — адзначыў дзяржсакратар. — У далейшым правядзенне праверак баявой мабілізацыйнай гатоўнасці з органамі кіравання і войскамі будзе працягвацца».

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам не варта сядзець у выхадныя дома.