Вы тут

Швед усклаў кветкі ў мемарыяльным комплексе на могілках «Ваенныя»


Калі б не пераможны ліпень 1944 года, то беларусы як этнас перасталі б існаваць. Аб гэтым заявіў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед пасля ўскладання кветак і вянкоў у мемарыяльным комплексе на могілках «Ваенныя» ў час рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», перадае БелТА.


 БелТА

«Наша грамадства паступова, крок за крокам, прыходзіць да разумення таго, што з такім злом, як нацызм, фашызм, трэба змагацца ўвесь час, кожны дзень. Калі гэтае зло кудысьці прыходзіць, на нейкую зямлю, то суправаджаецца горам, слязамі, знішчэннем ні ў чым не вінаватых людзей», — сказаў Андрэй Швед.

Генпракурор падкрэсліў, што Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны — адна з нямногіх, а можа быць, адзіная дзяржава, якая перажыла ўсе формы генацыду, вядомыя чалавецтву. Паводле яго слоў, і сёння выкрываюцца ўсё новыя факты злачынстваў фашыстаў і іх памагатых.

«Мы гаворым аб тым, што не павінна быць белых плям, што тая страшная гісторыя павінна быць паказана поўнасцю, без хітрыкаў. Самае галоўнае — будучыя пакаленні павінны ведаць праўду аб той страшнай вайне», — падкрэсліў Андрэй Швед. Ён удакладніў, што мае на ўвазе не толькі злачынствы, якія вытваралі нацысты на беларускай шматпакутнай зямлі, але і подзвіг людзей, якія выстаялі і забяспечылі жыццё будучых пакаленняў і развіццё краіны.

Гаворачы аб расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе, генпракурор адзначыў важную дэталь. На ліпень 1944 года на тых тэрыторыях, дзе не было партызанскага руху, супраціўлення, такі этнас, як беларусы, як грамадзяне БССР, фактычна спыніў сваё існаванне. «Гэта значыць да 1944 года нацысты і іх памагатыя завяршылі свой зладзейскі план па татальным знішчэнні мірнага насельніцтва на акупаваных імі тэрыторыях. І калі б не пераможны ліпень 1944 года, калі б не Вялікая Перамога мая 1945 года, нас бы з вамі не было. Гэта ў тым ліку трэба казаць, даносіць нашай моладзі», — падкрэсліў Андрэй Швед.

Ён звярнуў увагу, што на могілках «Ваенныя» пахаваныя астанкі больш за 500 савецкіх салдат, якія ў 1944 годзе вызвалялі Мінск. Ва ўскладанні кветак і вянкоў у мемарыяльным комплексе прынялі ўдзел таксама намеснікі генпракурора, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Генеральнай пракуратуры, школьнікі профільных прававых класаў «Юны пракурор». Адносна моладзі генпракурор адзначыў важнасць перадачы вопыту і традыцый. «Мы ў гэтым бачым вельмі добры і добры знак. Мы перадаем не толькі традыцыі пракуратуры, але і з дапамогай акцый  з іх удзелам перадаем памяць, якую захоўваем, будучым пакаленням», — рэзюмаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.