Вы тут

Лукашэнка 8-9 мая здзейсніць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8-9 мая здзейсніць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


У Маскве 8 мая кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Гэты саміт стане Юбілейным-у маі спаўняецца 10 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні ЕАЭС. Мерапрыемства пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на пасяджэнні акрэсліць пазіцыю Беларусі па асноўных пытаннях парадку дня і выкажацца аб перспектывах далейшага развіцця еўразійскай інтэграцыі.

У першай палове дня 9 мая Аляксандр Лукашэнка на Краснай плошчы разам з іншымі запрошанымі лідарамі краін будзе прысутнічаць на ваенным парадзе ў азнаменаванне 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама прыме ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да Магілы Невядомага Салдата.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.