Вы тут

Сянько: Беларусь — краіна, дзе забяспечаны правы працоўных


Беларусь — унікальная краіна, дзе забяспечаны правы працоўных. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Нашы прадпрыемствы паспяхова працуюць, з’яўляюцца новыя, ствараюцца новыя рабочыя месцы, не без удзелу, падкрэслю, прафсаюзаў. Мы вельмі актыўна, ініцыятыўна і па запрашэнні міністэрстваў і ведамстваў удзельнічаем у пошуку рашэнняў, неабходных для нашых прадпрыемстваў, — сказаў Юрый Сянько. — Увесь свет знаходзіцца ў пошуку новых рашэнняў, якія б абаранілі ад неабгрунтаванага, няправільнага і неразумнага ціску на працоўных, на дзяржавы, на людзей, на ўсё, што ў краіне створана. Мы не ўспрымаем палітыку Міжнароднай арганізацыі працы, якая, на жаль, далучылася да такога націску на многія краіны, у тым ліку і на Рэспубліку Беларусь. Мы разам з работнікамі паказваем, што Беларусь — унікальная краіна і забяспечыла правы працоўных».

Старшыня ФПБ падкрэсліў, што Беларусь — краіна з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця. «Індэкс чалавечага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь — адзін з самых высокіх на постсавецкай прасторы, у ЕАЭС, у многіх краінах нават Еўрапейскага саюза», — зазначыў ён.

«Ва ўсім свеце адміраюць нейкія прафесіі і з’яўляюцца зусім новыя. Уся сістэма адукацыі Беларусі працуе над тым, каб моладзь атрымлівала менавіта тыя спецыяльнасці, прафесіі, якія будуць запатрабаваны на рынку ў бліжэйшы час. У тым ліку наш ведамасны універсітэт „МІПСА“ рыхтуе каля 5 тыс. студэнтаў, вельмі матываваных з пункту гледжання будучых прафесій. Галіновы прафсаюз адукацыі пастаянна займаецца тым, каб не аказалася прафесіі, якая заўтра можа быць незапатрабаванай», — дадаў Юрый Сянько.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.