Вы тут

Лукашэнка павіншаваў з Вялікаднем Патрыярха Кірыла і Мітрапаліта Веніяміна


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла са Светлым Вялікаднем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота БелТА

«Хрыстова Уваскрэсенне — найвялікшае сведчанне Божай любові, сімвал вечнага жыцця, яе перамогі над смерцю. Гэтае свята аб’ядноўвае вернікаў, напаўняе душы энергіяй, міласэрнасцю і спачуваннем. Яно нясе дабро і надзею, дае сілы супрацьстаяць штодзённым праблемам, смуткам і хваробам», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць Патрыярху Кірылу за яго нястомную працу, нацэленую на ўмацаванне брацкага адзінства народаў Беларусі і Расіі. «Сёння Царква накіроўвае сваё служэнне на ўсебаковую падтрымку людзей, аказвае дзейсную дапамогу тым, хто мае патрэбу», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыярху Кірылу міру, здароўя і даўгалецця.

Прэзідэнт таксама накіраваў віншаванне з Вялікаднем Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.

«Радасць велікодных дзён натхняе нас на стварэнне міру і дабра, напаўняе сэрцы любоўю. Лёс і гісторыя нашай краіны непарыўна звязаны з праваслаўем, якое стала неад’емнай часткай нацыянальнай ідэнтычнасці і культурнай спадчыны Беларусі, — адзначыў Кіраўнік дзяржавы. — Вашы мудрасць і настаўніцтва надаюць сілы маючым патрэбу ў суцяшэнні, лечаць душы людзей. Прапаведваючы Божае слова, Вы ўносіце неацэнны ўклад у развіццё нашага грамадства, дбаеце за захаванне традыцыйных каштоўнасцей і маральных ідэалаў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыяршаму Экзарху моцнага здароўя, шчасця і поспеху ва ўсіх пачынаннях. «Няхай Гасподзь даруе невычэрпную крыніцу энергіі і спрыяльную дапамогу ў Вашым архіпастырскім служэнні», — дадаў беларускі лідар. 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.