Вы тут

Алейнік: Абмеркаванні пытанняў еўрапейскай бяспекі без удзелу Расіі і Беларусі бесперспектыўныя


Ініцыятыва Швейцарыі па правядзенні мірнага саміту па Украіне без удзелу Беларусі і Расіі не мае перспектывы. Аб гэтым у інтэрв’ю РИА Новости заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Кіраўнік МЗС адзначыў бесперспектыўнасць тых ініцыятыў, якія літаральна гэтымі днямі агучыла Швейцарыя, склікаючы мірную канферэнцыю па Украіне без удзелу Расіі. «Гэтая ініцыятыва не мае перспектывы, ніякага сапраўды рэальнага дыпламатычнага сэнсу. Таму што дасягнуць нейкіх канкрэтных дамоўленасцей у рамках гэтага саміту проста не наканавана», — упэўнены Сяргей Алейнік.

Ён заявіў, што беларускі бок таксама пакуль не атрымліваў запрашэння да ўдзелу ў канферэнцыі. «Мы зыходзім з таго, што любое мірнае ўрэгуляванне гэтага канфлікту і любыя абмеркаванні пытанняў еўрапейскай і еўразійскай бяспекі без удзелу і Расіі, і Беларусі абсалютна бесперспектыўныя», — падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маршрут па крынічным краі

Маршрут па крынічным краі

Пер­шы­мі яго па­ча­лі асвой­ваць гро­дзен­скія твор­цы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.