Вы тут

Як праходзіць выбар найлепшага велікоднага куліча ў Мінску


3 мая ўпершыню прайшоў конкурс велікоднай выпечкі «Булка Першага Нацыянальнага гандлевага дома», у якім прымалі ўдзел больш за 40 буйных прадпрыемстваў з усёй Беларусі. 


Журы выступалі пакупнікі і госці гандлёвага цэнтра, якія і вызначаць пераможца ў няпростым спаборніцтве. Наведвальнікі Першага Нацыянальнага гандлёвага дома, акрамя набыцця падарункаў да хрысціянскага свята і дэгустацыі выпечкі, змаглі паўдзельнічаць у майстар-класах па дэкарыраванні велікодных яек, роспісы імбірных пернікаў і гіпсавых фігурак, вырабе кветак з масцікі. 

На адкрыцці конкурсу прысутнічала першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч, не толькі адзначыла творчыя здольнасці і падыход удзельнікаў да мерапрыемства, але і пажадала ім поспехаў. 

— Я хачу сказаць, што тут прадстаўлена выпечка з кожнага рэгіёна нашай краіны, а Першы Нацыянальны гандлёвы дом толькі выступае пляцоўкай па іх аб’яднанні. Відаць, што ўсе падышлі да конкурснага задання з душой. Інакш і быць не магло, паколькі свята Вялікадня ў нас асацыюецца з сям’ёй, домам, дабром. Мы просім нашых удзельнікаў прыходзіць, спрабаваць і галасаваць за самы смачны і прыгожы куліч. Нам вельмі не проста выбраць лепшую выпечку, бо заўтра мы падорым за 1-е месца халадзільнік ATLANT, а за 2-е — прыгожы добрушскі фарфор, — расказала яна. 

Пераможца конкурсу аб’явяць 4 мая ў рамках грандыёзнага мерапрыемства «Дзень радыё», які пройдзе на пляцоўцы «Першага нацыянальнага гандлёва дома».

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».