Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Вялікаднём


Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую вас са святам Вялікадня.


Фота Віктара Іванчыкава

Яно ўвасабляе трыумф жыцця над смерцю, перамогу дабра над злом, пакоры і самаахвяравання над усёдазволенасцю і эгаізмам. Святло велікодных дзён нагадвае нам пра вечныя евангельскія ідэалы даравання і спагады, любові і клопату пра блізкіх.

Разам са Святым Хрыстовым Уваскрэсеннем адраджаецца і прачынаецца вясна, сэрцы вернікаў напаўняюцца гармоніяй і спакоем. Сёння мелодыя званоў Праваслаўнай Царквы сімвалізуе ўрачыстасць на нашай зямлі сапраўдных каштоўнасцяў хрысціянства, якія збліжаюць пакаленні, выступаюць асновай адзінства беларускага народа.

Няхай Божая благадаць дакранецца да вашых душ і сагрэе цеплынёй дамы, а сямейныя сустрэчы падораць шчасце і радасць.

Жадаю вам міру, згоды і моцнага здароўя.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.