Вы тут

Часовы выставачны праект «Чеканя память» адкрыўся ў Мінску


У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сумесна з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 2 мая адкрыўся выставачны праект «Чеканя память», прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ім прадстаўлены больш за 30 сярэбраных і медна-нікелевых памятных манет з розных серый, прысвечаных барацьбе беларускага народа супраць фашызму, героям, якія ўнеслі значны ўклад у Перамогу. Ключавой роляй валодала новая памятная манета, прысвечаная святу Вялікай Перамогі. 


— Наша краіна, як ніякая іншая, ведае аб усіх жахах вайны. Кожны трэці беларус, на жаль, не перажыў гэтыя злашчасныя ваенныя гады. Галоўная задача цяперашніх пакаленняў — захаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і клапаціцца аб ветэранах. Безумоўна, дадзеная выстава — невялікі ўклад у гэтую агульную задачу, — падзяліўся сваімі думкамі аб праекце дырэктар музея Уладзімір Варапаеў.

— Працэс вырабу толькі на манетным двары займае арыентыровачна шэсць — сем месяцаў. Да гэтага мастак каля двух — трох месяцаў рыхтуе эскізны праект, які ўзгадняецца і зацвярджаецца ўсімі членамі рабочай групы, і ў дальнейшым мы размяшчаем заказ на манету. Пасля пастаўкі манет у Нацыянальны банк іх размяркоўваюць і запускаюць у рэалізацыю, — распавёў аб працэсе стварэння памятных манет Саветнік галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацыянальнага банка Алег Філіпаў.

Памятную манету да галоўнай юбілейнай даты гэтага года малявала вядучы спецыяліст Упраўлення арганізацыі касавай работы Галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацыянальнага банка Анастасія Ермакова.

— Многія нашы рабяты не з Мінска, не часта могуць наведаць музей Вялікай Айчыннай вайны, таму былі рады прадстаўленай нам магчымасці патрапіць на выставу. Калі казаць сапраўды, я была вельмі здзіўлена таму факту, што Нацыянальны банк выпускае такія памятныя манеты, прымеркаваныя да важных дат у гісторыі нашай краіны. Атрымала незабыўныя эмоцыі і ўражанні, з упэўненасцю магу сказаць, што наведала б такое мерапрыемства яшчэ раз, — сказала Таццяна Іванюк, студэнтка першага курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.