Вы тут

Унікальныя архітэктурныя аб’екты прадставілі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў


Для тых, хто цікавіцца і захапляецца дойлідствам, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстаўка «Ствараць будучыню, зберагаць мінулае», арганізаваная сумесна з кампаніяй VSD.


У экспазіцыі — унікальныя архітэктурныя аб’екты сусветнага маштабу, сярод якіх «Нацыянальны музей Катара», «Музей калекцыі Мяніл» і іншыя. Акрамя гэтага, прадстаўлены аўтарскія праекты, рэалізаваныя VSD у розных гарадах свету. Кампанія пачала сваю гісторыю з 1994 года з невялічкага цэха. Галоўнай перавагай прадпрыемства стала якасць дэталей і іх дызайн. У 2005 годзе кампанія VSD упершыню паўдзельнічала ў міжнароднай выстаўцы «Аўтакомплекс-1998» у Маскве, што дазволіла пашырыць вытворчасць і выйсці на новыя рынкі. Сёння супрацоўнікамі і кліентамі прадпрыемства з’яўляюцца такія вядомыя канцэрны, як «Лукойл», «Роснефть», «Татнефть», «Газпром нефть», «Белоруснефть», «Gas Energy», «Compass» і іншыя. Аднак у вытворчым партфоліа кампаніі, акрамя архітэктурных аб’ектаў для вядучых міжнародных фірм, ёсць і грамадскія пабудовы.

Мост праз раку Ясіль (Астана) — арыгінальнае збудаванне са складанай канцэпцыяй. Дызайн распрацаваны архітэктарам Асхатам Садуавым, які заклаў у аснову сімвал Атыраўскай вобласці —асятра. Менавіта сілуэт і выгіб гэтай рыбы стаў галоўнай крыніцай натхнення для моста праз раку Ясіль. Збоку дэкаратыўная абалонка нагадвае луску асятра, а ўнутры, дзякуючы гульні святла з ценем, стварае незвычайны ўзор. Сама пабудова складацца з 15 000 элементаў, кожны з якіх не мае паўтарэнняў. На заводзе VSD дэталі вырабляліся з дапамогай рабатызаваных цэнтраў. Макет элементаў прадстаўлены ў экспазіцыі ў міні-фармаце.

Яшчэ адзін праект кампаніі — «Купал над Цытадэллю» (Туркестан) — працуе як ахоўнае збудаванне для аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. З-за складаных умоў надвор’я перад архітэктарамі стаяла задача спраектаваць лёгкую і устойлівую канструкцыю, якая зможа вытрамаць уласную вагу, вецер і нават землятрусы. Для купала было выраблена 30 000 элементаў, з якіх большая частка ўнікальныя. Работы праводзіліся над гістарычнымі раскопкамі, што патрабавала выдатнай інжынернай падрыхтоўкі. Таму пры будаўніцтве была сфарміравана каманда са спецыялістаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана і Турцыі. Тэмпература часта дасягала 45 градусаў, з-за чаго награваліся металаканструкцыі і ўскладняўся працэс. На выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі купала падчас усталявання, а таксама макет адной з канструкцый.

Праект кампаніі VSD існуе і ў Мінску. Фітнес-клуб прэміум-класа World Class адкрыўся ў 2020 годзе на праспекце Дзяржынскага. Архітэктар Аляксей Шышко паставіў перад сабой задачу захаваць традыцыі беларускага дома і прыўнесці ў яго сучасныя тэхналогіі. Гэты праект — адзін з першых у Беларусі, выкапаны з дапамогай некалькіх новых падыходаў будавання. Ландшафтны рэльеф у выглядзе невялікага ўзвышша выгадна абыграны аб’ёмамі фітнес-клуба. Асноўнымі матэрыяламі сталі цэгла, шкло і фальц. World Class быў намініраваны на званне найлепшага сучаснага фітнес-клуба ў краіне.

Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены макеты, чарцяжы і фотаздымкі ўнікальных архітэктурных аб’ектаў — Нацыянальны музей Катара і Музей калекцыі Меніл.

Галоўным архітэктарам Нацыянальнага музея з’яўляецца Жан Нувель. У аснову свайго праекта аўтар заклаў вобраз «ружы пустыні»: крышталічныя формы, падобныя на мініяцюрныя ахітэктурныя аб’екты, якія ўзнікаюць з-пад зямлі пад уплывам ветру, салёнай вады і пяску. Свой выбар Жан Нувель тлучыць так: «Катар мае глыбокую сувяь з пустыняй, з яе флорай, яе качавым народам, з яе даўнімі традыцыямі. Каб аб’яднаць гэтыя кантрасты, мне быў патрэбен сімвалічны элемент. Я спыніўся на „ружы пустыні“ і пераасэнсаваў яе ў іншым маштабе». На выстаўцы можна ўбачыць саму «ружу пустыні», якая натхняла архітэктара, а таксама пазнаёміцца з гісторыяй стварэння Нацыянальнага музея Катара.

Музей калекцыі Меніл, які спраектавалі архітэктары Рэнца П’яна і Рычард Фітцджэральд, быў адкрыты ў 1986 годзе ў Х’юстане (ЗША). Заказчыкі Дамінік дэ Меніл і яе муж Джон дэ Меніл былі вядомымі людзьмі ў мастацкай сферы Х’юстана. Яны хацелі стварыць месца, дзе жыхары горада маглі б збірацца разам і атрымліваць асалоду ад самых значных калекцый афрыканскага і сучаснага сюррэалістычнага мастацтва.

Экспазіцыя зацікавіць аматараў архітэктуры, студэнтаў і выкладчыкаў факультэтаў дызайну жылых і грамадскіх пабудоў.

Выстаўка працуе да 26 мая.

Лізавета КРУПЯНЬКОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.