Вы тут

У Мінску пройдзе шоу «Дзень радыё!»


У суботу, 4 мая, у гандлёвым доме «Першы нацыянальны гандлёвы дом» напярэдадні прафесійнага свята радыёстанцыі вядучага медыяхолдынга краіны сумесна з Мінгарвыканкамам правядуць яркае музычна-інтэрактыўнае шоу «Дзень радыё!».


Фота БелТА

Усе, хто ў гэты дзень наведае мерапрыемства, змогуць адчуць сябе героямі прамых эфіраў сур'ёзнага Першага нацыянальнага канала, інтэлігентнага і душэўнага канала «Культура», міжнароднага радыё «Беларусь», 100 %-хітовага «Радыус FМ» і самага рокавага радыё «Сталіца». А яшчэ на працягу дня радыёвядучыя будуць распавядаць, як можна стаць шчаслівымі ўладальнікамі каштоўных прызоў з фірменнымі лагатыпамі радыёканалаў.

А ўпрыгожаць сустрэчу выступленні творчага аб'яднання музычных калектываў Белтэлерадыёкампаніі — Сімфанічнага аркестра, Акадэмічнага хору і ансамбля народнай музыкі «Бяседа», а таксама шэрагу любімых артыстаў беларускай эстрады і самых папулярных рок-гуртоў краіны! Таму абавязкова зазірніце 4 мая ў Першы нацыянальны гандлёвы дом, каб стаць часткай маштабнага свята. Пачатак у 14.00, і ўваход свабодны.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.