Вы тут

Святло Вялікадня ў тэлеэфіры


Ужо ў гэтую нядзелю, 5 мая, Вялікдзень сустрэнуць праваслаўныя вернікі. Прамыя трансляцыі святочных богаслужэнняў пакажуць тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі.


У суботу, 4 мая, у 23.30 у эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24» пачнецца паказ урачыстасці на Светлае Хрыстова Уваскрэсенне. Узначаліць богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін. Трансляцыя богаслужэння будзе суправаджацца сурдаперакладам. І ўжо раніцай, 5 мая, у 8.50 у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» мітрапаліт Веніямін звернецца да вернікаў са Словам на Светлае Хрыстова Уваскрэсенне.

А на тэлеканале «НТБ-Беларусь» у суботу, 4 мая, днём пакажуць прамую трансляцыю з Іерусаліма Сыходжання Жыватворнага агню. Штогод яно адбываецца ў Храме Труны Божай напярэдадні святкавання Вялікадня. Недзе каля дзесяці гадзін дня Вялікай Суботы гасяцца ўсе свечкі і лампады ў вялікім комплексе храма. Праводзіцца пільны агляд Кувукліі, дзе знаходзіцца Труна Божая, пасля чаго ўваход запячатваюць спецыяльнай сумессю з мёду і воску. 

Чын прыняцця Жыватворнага агню ўключае ў сябе хрэсны ход, уваход Іерусалімскага Патрыярха ў Кувуклію Труны Божай, малітву Патрыярха аб Сыходжанні Жыватворнага агню. І ў абсалютнай цішыні ў храме раптам пачынаюць з’яўляцца блакітныя і белыя вогненныя ўспышкі. І на Труне Божай цудоўным чынам загараюцца свечкі, а ў храме патушаныя лампады. Бог загадвае Агню сысці, гэта ёсць сведчанне пра яго Уваскрэсенне. Існуе нават легенда, што ў той год, калі не адбудзецца Сыходжанне Жыватворнага агню, наступіць канец свету...

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.