Вы тут

СК працягвае расследаванне злачынстваў супраць бяспекі чалавецтва


Працягваецца расследаванне злачынстваў супраць бяспекі чалавецтва. Новыя факты жорсткасці і гвалту на граніцы Еўрасаюза фіксуюцца штотыдзень. Аб гэтым паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта.


Фота з адкрытых крыніц

«Апошнія пару гадоў улады краін ЕС наглядна дэманструюць сусветнай супольнасці ідэі расавай перавагі і шавінізму ў адносінах да бежанцаў, якія спрабуюць рэалізаваць сваё права на мірнае і спакойнае жыццё. Гвалт, забойствы, рабаванні і катаванні сталі неад’емнай часткай алгарытму праходжання памежнага кантролю на граніцы Латвіі і Польшчы. Масавыя акты жорсткасці і ўзброенага выцяснення атрымалі адабрэнне і „знак якасці“ з боку псеўдадэмакратычных краін, што спарадзіла беспакаранасць злачынцаў і прававы нігілізм на міжнародным узроўні», — расказалі ў СК.

Зараз галоўным следчым упраўленнем расследуецца 3 крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб Польшчы, Літвы і Латвіі адпаведна. «Пацярпелымі па крымінальнай справе ў дачыненні да службовых асоб Польшчы з’яўляюцца 166 грамадзян замежных дзяржаў, якія рухаліся транзітам праз Беларусь у краіны Еўрапейскага саюза, з якіх 11 чалавек загінулі, астатнія атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. У напрамку Латвіі зафіксавана 38 пацярпелых, з якіх 16 чалавек загінулі ад рук замежных наёмнікаў. Літва скалечыла лёсы 36 чалавек. Жыцці 12 з іх таксама абарваліся пры пераходзе граніцы», — дадалі ў СК.

Найбольшая колькасць пацярпелых — выхадцы з Ірака, Ірана, Афганістана, Індыі, Сірыі і дзяржаў Афрыканскага кантынента. Грамадзянства вызначаецца пры дапамозе наяўных пры бежанцы дакументаў, паказанняў сведак і відавочцаў, інфармацыі з мабільных дадаткаў, у рэдкіх выпадках — пры дапамозе правядзення медыка-крыміналістычнай экспертызы і вылучэнні генатыпу, які адносіцца да той ці іншай расавай прыналежнасці.

Літаральна на мінулым тыдні, вечарам 24 красавіка, беларускімі пагранічнікамі ў Верхнядзвінскім раёне з цялеснымі пашкоджаннямі знойдзены грамадзянін Афганістана. Мужчыну даставілі ва ўстанову аховы здароўя і аказалі меддапамогу. На наступны дзень у гэтым жа раёне пагранічнікі знайшлі цела іншаземкі без прыкмет жыцця. Дакументы і асабістыя рэчы адсутнічалі.

Як паказвае следчая практыка, пры выяўленні цел у непасрэднай блізкасці з дзяржаўнай граніцай названых краін з Рэспублікай Беларусь на месцы здарэння ёсць сляды, якія сведчаць аб валачэнні, а наяўнасць цел іншаземцаў паблізу брамак, прызначаных для міграцыі жывёл, сведчыць аб тым, што іх проста перакінулі з сумежных тэрыторый.

Цяпер дзеянні службовых асоб Рэспублікі Польшча, Літва і Латвія, у залежнасці ад характару ўчыненых злачынстваў, у рамках крымінальнай справы кваліфікаваны па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: ч.2 арт.123 (прапаганда вайны), арт.128 (злачынствы супраць бяспекі) чалавецтва), ч.3 арт.147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання), ч.3 арт.159 (пакiненне ў небяспецы), ч.1 арт.139 (забойства).

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта праводзіцца шырокі спектр следчых і працэсуальных дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне вінаватых асоб і прыцягненне іх да ўстаноўленай законам адказнасці. Усім новым фактам даецца прынцыповая прававая ацэнка

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.