Вы тут

Пярцоў: Людзі працы развіваюць эканамічную незалежнасць краіны


Людзі працы ствараюць матэрыяльныя даброты і развіваюць эканамічную незалежнасць краіны, заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, перадае БелТА.


Фота БелТА

У сталічным парку Перамогі 1 Мая праходзіць самая маштабная ў краіне маёўка. Узнагароджванне працоўных дынастый, прадстаўленне дасягненняў розных рэгіёнаў і галін эканомікі краіны, прэзентацыя прафесій на інтэрактыўных пляцоўках і святочны канцэрт — усё гэта для гараджан і гасцей сталіцы арганізуюць прафсаюзы Беларусі сумесна з сацыяльнымі партнёрамі. Перад пачаткам святочных мерапрыемстваў службовыя асобы ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой».

«Дарагія мінчане і госці нашага цудоўнага горада Мінска, дазвольце вас павіншаваць са святам 1 Мая, са Святам працы, са святам чалавека працы, — сказаў Уладзімір Пярцоў. — Хачу вам пажадаць такіх жа цудоўных эмоцый, як сённяшні сонечны пагодлівы дзень. Я віншую людзей працы, якія ствараюць матэрыяльныя даброты і развіваюць эканамічную незалежнасць нашай краіны».

Уладзімір Пярцоў таксама зачытаў прывітальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».