Вы тут

Вынікі рэкламнай гульні «Звязда» — руплівым гаспадарам


Яны, вось такія, да вясны рыхтуюцца загадзя: думаюць, чым задобрыць-падкарміць зямельку, якое купіць насенне, дзе што пасадзіць-пасеяць, як вырасціць расаду, ускапаць, падрыхліць, апрацаваць, калі найлепей усё зрабіць і чым...


Ва ўсім гэтым не заўсёды, на жаль, спрыяе надвор’е, а вось «Звязда» — стараецца: з году ў год падказвае, раіць, вучыць, дапамагае — нават... матэрыяльна: то-бок разыгрывае прызы, без якіх — ну, як без рук!

Вось і надоечы ў рэдакцыі адбыўся чарговы розыгрыш:

Набор садовых інструментаў Garvіll JC-507 выйгралі:

  • Лайтэр Сяргей Мікалаевіч, аг. Міжлессе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці;
  • Парфяновіч Галіна Мікалаеўна, в. Осава Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці;
  • Лапацін Мікалай Іванавіч, в. Востраў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці;
  • Гіль Марына Уладзіміраўна, в. Светач Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • Рабцава Аляўціна Валянцінаўна, в. Старае Сяло Мінскага раёна Мінскай вобласці;
  • Мірановіч Міхаіл Іванавіч, аг. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці;
  • Туровіч Канстанцін Іванавіч, г. Мінск.

Суперпрыз культыватар садовы Tomadіca TOR-32TLR выйграла Пратасевіч Марыя Ігнатаўна, аг. Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Што дадаць да гэтага спіса? Хіба шчырыя віншаванні тым, каму пашчасціла! Калі ж не (на гэты раз), — ведайце, што час (а ўжо вясною ды ўлетку) пралятае надзвычай хутка! А значыць, не за гарамі, як той казаў, новая падпісная кампанія, падчас якой на старым прывычным месцы (у пятнічных нумарах, на першай старонцы тэлепраграм) зноў з’явяцца знаёмыя купоны. І вам, аформіўшы падпіску, зусім нескладана будзе адзін з іх запоўніць, выразаць і даслаць у рэдакцыю. З правілаў жыцця: калі вы паспрабуеце, у вас можа атрымацца. Калі НЕ паспрабуеце, не атрымаецца — дакладна).

Удачы і плёну ў працы — яшчэ і на зямлі!


Афіцыйна

Арганізатарам рэкламнай гульні «Звязда» — руплівым гаспадарам» з’яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом „Звязда“» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10 А.

Рэкламная гульня «Звязда» — руплівым гаспадарам» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 30.01.2024 г. (пасведчанне № 4399) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 15 лютага 2024 да 30 чэрвеня 2024 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» на першы квартал або другое паўгоддзе 2024 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 74 падпісчыкі. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 271 81 53.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».