Вы тут

У Акадэміі МУС вызначылі найлепшых правазнаўцаў


Сталічная міліцэйская акадэмія зноў стала пляцоўкай для рэалізацыі інтэлектуальнага, навуковага і творчага патэнцыялу маладога пакалення. 18-ты раз тут правялі прававую алімпіяду, якая даўно стала візітнай карткай ведамаснай установы вышэйшай адукацыі.


На сцэне сустрэліся юныя правазнаўцы з кадэцкіх вучылішчаў, прававых класаў і Спецыялізаванага ліцэя МУС, якія дастойна вытрымалі канкурэнцыю ў двух паўфіналах.

— Быць фіналістам — ужо ганарова, а пераможцам яшчэ і прэстыжна, — адзначыў начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр Васільеў. — Стала традыцыяй прыцягваць да правядзення алімпіяды курсантаў — у мінулым прызёраў Феміды, капітанаў каманд, найлепшых эрудытаў і выпускнікоў прававых класаў. Цяперашняя Алімпіяда прысвечана 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як кіраўніку Акадэміі МУС, дзе выхоўваюць сапраўдных патрыётаў, для мяне асабліва прыемна, што моладзь любіць і шануе сваю Радзіму, ведае ваеннае мінулае, паказвае выдатныя веды кінематографа аб міліцыі і Вялікай Айчыннай вайне, гістарычных асобах і значных датах.

Усяго ў «Фемідзе — 2024» прынялі ўдзел 17 каманд з устаноў сярэдняй адукацыі рэспублікі, якія ўзаемадзейнічаюць з Акадэміяй МУС.

У першым паўфінале спаборнічалі восем каманд з Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцей. Пуцёўку ў фінал атрымалі тры каманды: «Палескія патрыёты» ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Мазыра імя генерала Барадунова А.С.», «Фарпост» ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Брэста ім. Героя Беларусі В. М. Карвата» і «Палескія рэйнджары» Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя.

У другім паўфінале спаборнічалі каманды са сталіцы, Мінскага і Гродзенскага рэгіёнаў, а таксама Спецыялізаванага ліцэя МУС. У фінал выйшлі: «Альянс» ДУА «Сярэдняя школа № 116 г. Мінска імя М.В.Фрунзэ», «Выбар» Спецыялізаванага ліцэя МУС, «Pro et contra» Мінскага абласнога кадэцкае вучылішча.

Асабліва гарачым выдаўся фінал. На суд журы фіналісты прадставілі аргументаваныя выступленні, далі разгорнутыя, дасціпныя і дакладныя адказы ў некалькіх конкурсах: прадстаўленне каманды, размінка капітанаў, дамашняе заданне і іншыя.

І вось нашы прызёры! Каманда «Альянс» ДУА «Сярэдняя школа № 116 г. Мінска імя М.В.Фрунзе» — пераможца «Феміды — 2024»! Другі вынік — у каманды «Pro et contra» Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча. «Бронзу» ўзяла каманда «Палескія патрыёты» ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Мазыра імя генерала Барадунова А.С.». Віншуем!

Як падзяліўся выхаванец Спецыялізаванага ліцэя МУС Ягор Папруга, жаданне стаць міліцыянерам з’явілася яшчэ ў раннім дзяцінстве, таму ён абраў для сябе гэтую дарогу. «Скажу шчыра, што на падрыхтоўку да алімпіяды ў нас спатрэбілася шмат часу, — расказаў капітан каманды. — Шмат чыталі, глядзелі фільмы, рэпеціравалі... Загарэўся жаданнем сюды прыехаць, бо летась удзельнічаў у „Фемідзе ў якасці гледача. Рады, што намаганні па падрыхтоўцы не прайшлі дарма. У сваім конкурсе атрымаў максімум балаў і ўсю гульню вельмі перажываў за сваю каманду. Сапернікі моцныя і барацьба за прызавыя месцы таксама моцная“.

— Наша школа з 2018 года заключыла дамову з Акадэміяй МУС і столькі ж мы ўдзельнічаем у „Фемідзе“, — заўважыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА „Сярэдняя школа № 116 г. Мінска імя М.В.Фрунзе“ Таццяна Няшанава. — У школе 10-11 класы — прававой накіраванасці. Мы адбіраем каманду на конкурснай аснове: гэта значыць, удзельнічаюць лепшыя. Дзеці рыхтаваліся з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні, педагогамі-арганізатарамі. Мы старанна вывучаем Палажэнне і выбіраем, як мы будзем прадстаўляць нашу каманду. Так як вопыт у нас вялікі (удзельнічаем у розных мерапрыемствах на ўзроўні горада, раёна і рэспублікі), выбар праграмы ў нас праходзіць лёгка. Школа імкнецца пашыраць супрацоўніцтва, каб у хлопцаў быў выбар атрымаць юрыдычную адукацыю і ў Акадэміі МУС, і ў цывільных установах вышэйшай адукацыі. Адбор у акадэмію вельмі сур’ёзны, а ў нас у класах шмат дзяўчат. Таму кожны павінен мець магчымасць служыць на карысць нашай краіне».

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».