Вы тут

У Мінску адкрылася «Пясочніца» для людзей любога ўзросту


Нарэшце ўсталявалася сонечнае, цёплае надвор’е, а значыць, прыйшоў час збірацца на летніх тэрасах, драмаць ці марыць у рэлаксіўных шэзлонгах і на модных арт-лаўках — на звычайных можна і каля дома пасядзець. Гурманаў street food чакаюць 15 фудтракаў з хітамі продажу: бліны, бульба-фры, хот-догі, бургеры, нагетсы і абавязкова фалафель- шарыкі, зробленыя з нуту — любімая страва ізраільцян. «Чай, кава, патанцуем» — таксама вітаюцца, бо тут часта ладзяцца «жывыя» канцэрты з моднымі ў асяроддзі моладзі і не толькі вакалістамі і музыкантамі.



Бліжэйшы фестываль — аўтамабільны, потым — летні танцавальны, прагляд спартыўных матчаў і кінафільмаў на вялікім экране — гэта нават не бонус, а даўняя паслуга «Пясочніцы», якая сёлета пачала працаваць з 30 красавіка. «Пясочніца» — месца ва ўсіх сэнсах крэатыўнае, дзе адпачынак па інтарэсах ад дзяцей да іх бацькоў (тут нярэдка праводзяцца дзіцячыя фестывалі) залежыць не толькі ад колькасці затрачаных грошай, а ў залік ідзе хваля добрага настрою. Пра такія месцы адпачынку кажуць: «атмасфернае». Тут паўсюдна цікавыя малюнкі-графіці. Тэматыка прамысловага урбанізму яскрава і фактычна прысутнічае на даху сцэны. Сюды, як на пераможны пастамент, у свой час усталявалі сапраўдны «запарожац» — самы масавы, народны аўтамабіль савецкага аўтапрама. Кажуць, ён прыехаў на сваіх колах, і зараз мае захаваны выгляд. Такім чынам — паехала «Пясочніца» ў свой новы, ужо семы street food сезон.

Тамара ХАМІЦЭВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.