Вы тут

На Гомельшчыне адкрылі новы МТК


Дадатковыя працоўныя месцы, годныя заробак і ўмовы працы... Не толькі эканамічны, але і сацыяльны эфект чакаюць ад новых сельгаскомплексаў аграрыі рэгіёна. Да майскіх святаў у гаспадарках Брагінскага раёна прымеркавалі адкрыццё малочна-таварных комплексаў. Інвестпраекты рэалізаваны ў рамках адпаведнага Указа Прэзідэнта, а таксама праграмам па аднаўленні тэрыторый, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. 


Адзін з новых сельгасаб’ектаў цяпер значна узмацніць вытворчасць ААТ «Камарынскі» Брагінскага раёна. Новы малочна-таварны комплекс, разлічаны на амаль 1600 жывёл, у тым ліку каля 800 галоў — дойнага статка, дасць магчымасць дасягнуць высокіх удояў з найменшымі затратамі і атрымліваць малако сорта «экстра». Пры выхадзе на поўную магутнасць на новай сельгасвытворчасці плануюць атрымліваць 7500 кілаграм малака з адной каровы і рэалізоўваць звыш 5500 тон малака ў год. 

З важным этапам у развіцці гаспадаркі аграрыяў ААТ «Камарынскі» павіншаваў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. 

— Сімвалічна, што комплексы ўведзены ў Год якасці і напярэдадні дзвюх знакавых дат — Дня працы і Дня Перамогі, — падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.

Як адзначыў Іван Крупко, перад агра-прамысловым комплексам стаіць задача да 2030 года перавесці ўсе МТФ на ўтрыманне буйной рагатай жывёлы па сучасных тэхналогіях. 

За сістэмнай работай па абнаўленні і развіццю вытворчай інфраструктуры гаспадарак — рэальная эканоміка і стварэнне умоў для дабрабыту людзей. Адкрыццё новага малочна-таварнага комплексу ў ААТ «Камарынскі» дасць магчымасць стварыць 22 новыя рабочыя месцы, забяспечыць годную заработную плату і ўмовы працы.

Дадатковы імпульс для развіцця сельгасвытворчасці ў Брагінскім раёне надасць і яшчэ адзін новы малочна-таварны комплекс, адкрыты ў ААТ «Чамярыскі». МТК разлічаны на 1,6 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, ён таксама узведзены ў рамках указа Прэзідэнта «Аб будаўніцтве (рэканструкцыі) малочнатаварных комплексаў». Пасля выхаду на праектную магутнасць тут змогуць рэалізоўваць 4600 тон малака за год, што дасць магчымасць атрымліваць 5,5 мільёна рублёў дадатковага прыбытку.

— Увод двух комплексаў магутнасцю амаль паўтары тысячы месцаў для малочных кароў — вялікі крок наперад для развіцця ўсяго раёна, — зазначыў старшыня аблвыканкама Іван Крупко. — Гэта дазволіць дадаць 42% да аб’ёмаў малака, якія ўжо вырабляюцца. Усё гэта не было б магчымым без увагі кіраўніка дзяржавы. Гэта вялікі давер і, я б сказаў, сур’ёзны аванс усім нам. І вельмі важна гэты давер апраўдаць. 

Іван Крупко звярнуў увагу на далейшае ўмацаванне вытворчай інфраструктуры гаспадарак Гомельшчыны. У бліжэйшы час новыя малочна-таварныя комплексы з’явяцца ў Жлобінскім і Рэчыцкім раёнах. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».