Вы тут

Яравыя культуры ў Беларусі пасеялі на больш чым 46% плошчаў


У Беларусі яравыя культуры пасеялі на 46,5 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Яравыя культуры пасеяны на 1100,2 тыс. га — 46,5 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 556,6 тыс. га, што складае 90,4 працэнта да плана.

Яравы рапс пасеялі на плошчы 19,7 тыс. га, што складае 31,9 працэнта ад запланаваных аб’ёмаў, а цукровыя буракі — на 92,8 тыс. га (89,9 працэнта). Кукурузу пасеялі на 257,6 тыс. га (21 працэнт ад плана), у тым ліку на зерне — на 49,3 працэнта. Бульбу пасадзілі на 2,71 тыс. га, або 16,2 працэнта ад запланаванага, а агароднінныя культуры — на 1,67 тыс. га (33,3 працэнта).

Аднагадовая трава пасеяна на 119,2 тыс. га плошчаў (54,3 працэнта). Пасеяна лёну на 34,5 тыс. га (69,6 працэнта).

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.