Вы тут

Галоўчанка распавёў аб напрамках супрацоўніцтва з Егіптам


У Беларусі і Егіпта ёсць значныя рэзервы ў развіцці супрацоўніцтва ў прамысловай сферы. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пашыранай сустрэчы з прэм’ер-міністрам Арабскай Рэспублікі Егіпет Мустафой Мадбулі, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Значныя рэзервы мы бачым у развіцці супрацоўніцтва ў прамысловай сферы. Гэта адна з галоўных пераваг Беларусі. Пераважная большасць прамысловай прадукцыі, якая вырабляецца ў нашай краіне, экспартуецца на знешнія рынкі, уключаючы Арабскую Рэспубліку Егіпет. І аб’ёмы паставак маглі быць значна большымі. У першую чаргу мы зацікаўлены ў развіцці кааперацыйных праектаў у Егіпце па сумеснай вытворчасці ўзораў пасажырскай, грузавой, сельскагаспадарчай і камунальнай», — сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр адзначыў, што Беларусь таксама зацікаўлена ў нарошчванні аб’ёмаў паставак харчовай прадукцыі ў Егіпет: «У вас велізарны рынак. Егіпецкае насельніцтва расце вельмі хуткімі тэмпамі, і мы гатовыя ўносіць свой уклад у забеспячэнне харчовай бяспекі». Раман Галоўчанка таксама заявіў пра гатоўнасць рэалізоўваць у Егіпце праекты па вытворчасці малочных прадуктаў з выкарыстаннем беларускага сухога малака.

Гаворачы аб супрацоўніцтве ў гуманітарнай сферы, Раман Галоўчанка прапанаваў прадоўжыць практыку аздараўлення ў Беларусі егіпецкіх дзяцей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».