Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў беларусаў са Святам працы


Паважаныя суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас са Святам працы.


Фота: БелТА

Беларускі народ ва ўсе часы славіўся працавітасцю і гаспадарлівым падыходам да справы, што дазволіла нам уладкаваць сваю дзяржаву і захаваць мір на роднай зямлі.

Сёння, калі абвастрылася глабальная канкурэнцыя за рынкі і рэсурсы, асабліва важна ўмацаваць наш агульны дом, прымножыць дастатак грамадзян, забяспечыць шчаслівую будучыню дзецям і ўнукам. Гэта магчыма дзякуючы добрасумленнаму і адказнаму стаўленню да даручанага ўчастка работы, настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэт, наватарскаму падыходу да вырашэння паўсядзённых задач.

Значным фактарам умацавання беларускай мадэлі грамадскага развіцця з’яўляецца сацыяльнае партнёрства і канструктыўны дыялог органаў дзяржаўнай улады і прафсаюзнага руху, які адзначае сваё 120-годдзе.

Упэўнены, працягваючы традыцыі пакалення пераможцаў, мы замацуем за Рэспублікай Беларусь славу моцнай, сучаснай і тэхналагічна развітой краіны.

У гэты святочны дзень дзякую кожнаму, хто адданы справе і штодня сваёй працай робіць унёсак у росквіт нашай Радзімы.

Жадаю новых здзяйсненняў і прафесійных перамог. Міра і дабрабыту вам і вашым сем’ям.

З Першамаем!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.