Вы тут

Як прайшоў спартыўны фестываль шматдзетных сем’яў у Мінску


У лёгкаатлетычным манежы БДУФК 25 красавіка шматдзетныя сем’і з усіх раёнаў сталіцы паўдзельнічалі ў штогадовым фестывалі «Мама, тата, я — спартыўная сям’я», прысвечанаму Дню сям’і. Па словах старшыні Мінскай гарадской арганізацыі «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў» Таццяны Краўчанкі, у спартыўным мерапрыемстве бралі ўдзел 18 сем’яў і многія з іх — не першы раз.



— Мы запрасілі па дзве каманды з усіх раёнаў Мінска. Сёння спаборнічаюць каманды з трыма і чатырма дзецьмі, і ніхто з іх не выйдзе без падарунка. За 1-3-е месцы, вядома, атрымаюць кубкі, астатнія — дыпломы за ўдзел. Мы таксама падрыхтавалі індывідуальныя падарункі ўсім рабятам, якія ўдзельнічаюць, — дапоўніла яна. 

Конкурсы для спаборніцтваў дзяцей з бацькамі падрыхтавалі трэнеры з БДУФК. У адной з эстафет удзельнікам патрабавалася высадзіць бульбу, а на зваротным шляху сабраць свой ураджай. У іншым конкурсе — прабегчы з клюшкай, не даючы мячыку выслізнуць, тут спатрэбіліся вынослівасць са спрытам, як у сапраўдных хакеістаў. Выбраныя эстафеты дазволілі ўдзельнікам праявіць усе свае здольнасці. Яны бегалі ў адным абручы з рознай колькасцю чалавек і цягнулі канат, атрымаўшы мноства станоўчых эмоцый. 

Першае месца сярод сем’яў з 5 чалавек занялі Міхальцовы з Ленінскага раёна, другое — у сям’і Войтавых з Завадскога, а трэцяе — у сям’і Шыць з Савецкага раёна. Пераможцамі з 6 чалавек сталі Пронскія з Завадскога раёна, атрымаўшы першае месца, на другім апынулася сям’я Шэўчык з Савецкага, а на трэцім — сям’я Лукашук з Ленінскага. Усе ўдзельнікі спартыўнага фестывалю змаглі атрымаць добры настрой і зарад бадзёрасці, зрабіўшы яшчэ адзін крок у бок здароўя. 

Урбан КАЦЯРЫНА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.