Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. Гэты тыдзень можа аказацца поўны спакус. Не выключана, што вас паспрабуюць абдурыць ці выкарыстаць у сваіх мэтах. Будзьце напагатове і не трапляйцеся на кручок. Пастарайцеся не cыходзіць ад цяжкай размовы з калегамі і з начальствам. Толькі не бярыце на сябе дадатковых абавязацельстваў. Пажадана на працягу тыдня паспрабаваць уціхамірыць свае амбіцыі, будзьце разумныя ў расходах.


Фота: pexels.com

Цялец. На гэтым тыдні вы будзеце проста незаменныя ўсюды, дзе вас ведаюць, і, магчыма, у пары-тройцы месцаў, дзе пакуль пра вас яшчэ і не здагадваюцца. Чакаюцца самыя спрыяльныя змены ў плане кар’еры. У вас з’явіцца новы знаёмы, пастаўцеся да яго з добразычлівасцю, і ён акажа неацэнную паслугу. Верагодныя ўдалыя перагаворы і цікавыя падарожжы. Адзіная перасцярога: ваша паспяховасць можа выклікаць раздражненне, таму будзьце цярплівыя і не паддавайцеся на правакацыі.

Блізняты. Безумоўна, цяпер ваш час. Ён садзейнічае раскрыццю вашага творчага патэнцыялу, назапашванню сіл і энергіі. Верагодныя паездкі, вандраванні, сустрэчы і спатканні, якія ўзбагацяць вас разнастайнымі ўражаннямі. Адчуеце гармонію і радасць жыцця. Стаўка на цярпенне і спакойнае чаканне прынясе поспех у асабістым жыцці.

Рак. Вам будзе спадарожнічаць поспех у прасоўванні новых ідэй і арыгінальных распрацовак. Прыхільная ўвага начальства і калег вам забяспечана. Паберажыце добрыя адносіны паміж блізкімі вам людзьмі ад крыўдаў і непаразуменняў. Падзеі, пачатак якім будзе пакладзены на гэтым тыдні, могуць набыць нечаканы характар. Пятніца і субота — удалыя дні для загарадных паездак.

Леў. На гэтым тыдні спатрэбяцца такія якасці, як уважлівасць, паслядоўнасць у сваіх дзеяннях і разважлівасць. У панядзелак новыя справы лепш не пачынаць, лепей разабрацца з незавершанымі праектамі. Пастарайцеся менш спрачацца з начальствам. Давядзецца разбірацца з праблемамі дзяцей. У чацвер паклічце на дапамогу інтуіцыю, камунікабельнасць і дыпламатычныя здольнасці, тады зможаце выкарыстаць сітуацыю, якая склалася, вам на карысць.

Дзева. Не падпускайце да сябе блізка спадарыню ляноту, інакш яна перашкодзіць вам дасягнуць вынікаў. У першай палове тыдня не трэба строіць грандыёзных планаў, лепш займіцеся выключна паўсядзённымі бягучымі справамі. Будзьце мудрыя і прадбачлівыя, старайцеся не дапускаць у адносінах з партнёрамі праблем і канфліктных сітуацый. Высветліце і абазначце выразныя мэты. Не трэба гнацца адразу за ўсімі зайцамі. Выхадныя схіляюць да сямейных заняткаў, хатняга адпачынку і да сустрэч з сябрамі.

Шалі. На гэтым тыдні найбольш спрыяльная сітуацыя будзе для кахання і рамантыкі. Не прыспешвайце падзеі. Лепш праявіце асцярожнасць — ваш несуцішны тэмперамент і гарачлівасць пагражаюць прывесці да сур’ёзных сварак з тымі, хто важны для вас. Аўторак — удалы дзень для пачатку самых вялікіх і важных спраў. Усё, чаму пакладзены пачатак у гэты дзень, будзе ўдавацца асабліва добра. У чацвер вас чакае прыемнае спатканне.

Скарпіён. Тыдзень у цэлым канструктыўны і спрыяльны для вас. Можна чакаць павышэння па службе і прыбаўку да зарплаты. Ваш аўтарытэт у калег і начальства расце. Вам даручаюць усё больш адказныя заданні. І вы з імі выдатна спраўляецеся. У доўгія выхадныя з’язджайце далей ад мітусні і штодзённасці.

Стралец. Неабходна звярнуць на работу пільную ўвагу, пажадана заняцца разграбаннем назапашаных спраў. Шмат часу давядзецца прысвяціць вырашэнню бягучых праблем, звязаных з фінансавай сферай. У аўторак паездкі і камандзіроўкі будуць на рэдкасць удалыя. Выхадныя парадуюць. Гэта дні, калі магчымы сустрэчы з прыемнымі людзьмі, забавы і паходы ў госці. У суботу могуць адбыцца прыемныя падзеі ў жыцці вашай сям’і.

Казярог. У панядзелак пажадана сачыць за сваімі выказваннямі, інакш з’явіцца рызыка канфлікту. У гэты дзень вам можа спатрэбіцца дапамога сяброў і калег, будзе складана справіцца з вялікім аб’ёмам работы. У сераду магчымы добрыя навіны, звязаныя з асабістым жыццём. У чацвер і пятніцу вас могуць пераследаваць непаразуменні і неразуменне, будзьце максімальна сканцэнтраваныя і ўважлівыя.

Вадаліў. Пастарайцеся на гэтым тыдні не паддавацца на спакусы і правакацыі. Лепш загадзя намеціць лінію сваіх паводзін і абавязкова прытрымлівацца яе. У сярэдзіне тыдня на рабоце магчыма пераразмеркаванне абавязкаў, у выніку чаго можаце атрымаць большую самастойнасць. У чацвер і пятніцу да вас могуць завітаць нечаканыя госці.

Рыбы. Гэты тыдзень раптоўна можа вас уцягнуць у вір падзей: актыўную перапіску з дзелавымі партнёрамі або з новым кандыдатам з сайта знаёмстваў, сустрэчы, кароткатэрміновыя паездкі. Серада пагражае аказацца адным з самых цяжкіх дзён тыдня ў псіхалагічным плане. У канцы тыдня паспрабуйце ўдзяліць хоць трохі ўвагі свайму дому, гэта ўдалы час, каб пазбавіцца ад назапашанага хламу без якіх-небудзь шкадаванняў.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.