Вы тут

Маладая кітаянка працуе рэабілітолагам драпежных птушак


27-гадовая Мэн Дэ працуе ў Шэньянскім цэнтры выратавання драпежных птушак, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


У 2015 годзе яна ўпершыню сутыкнулася з рэабілітацыяй параненых птушак і пасля стала валанцёрам. Шэньянскі цэнтр выратавання драпежных птушак быў заснаваны ў ліпені 2009-м аматарамі і абаронцамі птушак. Таксама ім дапамагаюць заолагі, урачы, журналісты, настаўнікі, рабочыя і прадстаўнікі іншых прафесій. Гэтая валанцёрская арганізацыя клапоціцца аб драпежных птушках, якія не могуць самастойна выжыць у дзікай прыродзе з-за натуральных ці тэхнагенных фактараў у Шэньяне і яго наваколлях. Цэнтрам выратавана больш за 7000 птушак розных відаў, і больш за 60 працэнтаў з іх былі паспяхова выпушчаны ў натуральнае асяроддзе пасялення.

Мэн Дэ распавяла, што большасць птушак у цэнтры паранены чалавекам. Многія з іх больш ніколі не змогуць вярнуцца ў прыроду. «Я спадзяюся, што людзі звернуць увагу на гэтую праблему, каб як мага больш птушак маглі свабодна лётаць», — заўважыла рэабілітолаг.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».