Вы тут

Пархомчык: Нельга спыняцца на дасягнутым


Намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў аб імпартанезалежнасці і тэхналагічнай бяспецы краіны, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Мы з Расійскай Федэрацыяй прарабілі вельмі вялікую работу. Падпісаны шэраг значных дакументаў па прамысловай палітыцы, аб тэхналагічным суверэнітэце, дзе мы ў рамках Саюзнай дзяржавы дамовіліся аб правілах работы. Расія выдзеліла крэдыт Беларусі на ўдзел у праграмах імпартазамяшчэння $1,5 млрд. Цяпер мы рэалізуем 25 імпартазамяшчальных інвестыцыйных праектаў. Гэтыя праекты адпавядаюць не толькі патрабаванням эканомікі Беларусі, але таксама вырашаюць пытанні, звязаныя з расійскай эканомікай», — сказаў Пётр Пархомчык.

Таксама, паводле яго слоў, пастаянна з’яўляюцца новыя тэмы і праекты для рэалізацыі, у тым ліку ў сферы авіяцыі, суднабудавання. У прыватнасці, на мінулым тыдні ўрады Беларусі і Расіі заключылі пагадненне аб распрацоўцы і арганізацыі вытворчасці двухрухальнага лёгкага шматмэтавага самалёта «Асвей». «Гэты дакумент заключаны ў тым ліку ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі і забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту дзвюх краін. Нашы канструктары сумесна пачалі распрацоўку, — дадаў віцэ-прэм’ер. — Таксама актуальнае пытанне — суднабудаванне. Мы будзем развіваць і гэту тэму».

На яго думку, важна як мага хутчэй знаходзіць правільныя канструктарска-тэхналагічныя рашэнні. «Мы да гэтага імкнёмся, — падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра. — Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, нельга спыняцца на дасягнутым, трэба рухацца яшчэ хутчэй, дабаўляць і ў аб’ёмах вытворчасці, і экспарту. У цэлым, ацэнка нашым прамыслоўцам Прэзідэнтам была дадзена станоўчая». 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».