Вы тут

У Гродне ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу «Медыясфера-2024»


На мінулым тыдні ў Гродне сваю творчасць дэманстравалі 120 фіналістаў VІ Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «Медыясфера-2024: майстэрства і творчасць маладога пакалення». Арганізатарам яго стаў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.


Спачатку гэта быў унутрыўніверсітэцкі конкурс, а шэсць гадоў таму фестываль атрымаў не толькі статус рэспубліканскага, але і падтрымку Міністэрства адукацыі. За мінулыя гады 1100 творчых маладых людзей з усёй Беларусі сталі яго фіналістамі. Сёлета да ўдзелу ў фестывалі далучылася і моладзь з Расіі.

— Медыясфера ў нашай краіне развіваецца імкліва, і ўсе ўстановы адукацыі маюць сацыяльныя сеткі. Да стварэння кантэнту на гэтых рэсурсах далучаюцца не толькі выкладчыкі, але і моладзь. Існуе мноства конкурсаў у медыясферы, арыентаваных на стварэнне кантэнту для сацыяльных сетак. Сярод такіх і «Медыясфера», — тлумачыць прычыну папулярнасці фестывалю намеснік начальніка Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра, начальнік упраўлення інфармацыйна-метадычнага забеспячэння і адукацыйных медыяпраектаў Антон Сарокін.

Арганізатары фестывалю адзначаюць, што пачатковая мэта — знайсці і аб’яднаць маладых людзей, якія творча думаюць і шукаюць сябе ў такіх сферах, як фатаграфія, друк, кіна- і відэамастацтва, якім цікава развіваць новыя медыя, дасягнута. 

Заявіць пра сябе на «Медыясферы» імкнецца сур’ёзна настроеная і матываваная моладзь. Аднак крэатыў і творчасць — не адзіны крытэрый удзелу ў конкурсе. Важна, каб кожная ідэя адлюстроўвала значныя моманты, даты і падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне. Сёлета фестываль праходзіць у кантэксце 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Года якасці. У сувязі з гэтым ключавой тэмай работ удзельнікаў стала «Беларусь: Год якасці — год майстэрства і творчасці».

Завяршыла двухдзённы творчы марафон цырымонія ўзнагароджання пераможцаў фестывалю-конкурсу. Так, у намінацыі «Юніёры» перамог калектыў аўтараў праекта «Фальклорныя творы-залацінкі народнай мудрасці» — Валерыя Карпінская, Вераніка Руль, Анастасія Дабродзей. Найлепшымі ў намінацыі «За захаванне гістарычнай памяці» стала работа «Лёсы, апаленыя вайной» Кіры Кіені. У намінацыі «Профі» найбольш ярка заявілі пра сябе аўтары праекта MTBACADEMY — Анастасія Ірванцова, Анастасія Кучарук, Дар’я Ступень, Ганна Фінская. Віншуем!

Загаловак у газеце: У прасторы новых ідэй

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.