Вы тут

З 1 мая павялічыўся памер БПМ


З 1 мая павялічваецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму. Ён будзе дзейнічаць да 31 ліпеня, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Адначасова павялічацца дзяржаўныя дапамогі на дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па доглядзе інваліда І групы і людзей, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, сацыяльныя пенсіі.


БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з ранейшым, устаноўленым з 1 лютага, павялічыцца на 2,9% і складзе 418,73 рубля. Для працаздольнага насельніцтва яго памер вырасце да 448,99 рубля, для пенсіянераў — да 303,03 рубля, для дзяцей да трох гадоў — да 264,93 рубля, для дзяцей ад 3 да 6 гадоў — да 254,32 рубля, ад 6 да 18 гадоў — 413,07 рубля.

У сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца ад памеру БПМ, а менавіта памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, сацыяльныя пенсіі.

З 1 мая будуць праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам ва ўзросце больш за 75 гадоў. Штомесячная даплата да пенсій для непрацоўных грамадзян ва ўзросце 80 гадоў і старэйшых складзе 104,68 рубля, а ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў — 78,51 рубля. Надбаўка на догляд для інвалідаў І групы складзе 104,68 рубля, а пенсіянераў, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, — 52,34 рубля.

Сацыяльныя пенсіі, якія назначаюцца пры неатрыманні працоўнай пенсіі, павялічацца наступным чынам: інвалідам І групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, — да 460,60 рубля, інвалідам з дзяцінства ІІ групы — 397,79 рубля, інвалідам ІІ групы, дзецям у выпадку страты карміцеля — 355,92 рубля, інвалідам ІІІ групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, — 314,05 рубля, асобам, старэйшым за агульнаўстаноўлены пенсіённы ўзрост, — 209,37 рубля, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя — ад 334,98 да 460,60 рубля.

Таксама ўстаноўлена пенсія ў памеры 393,94 рубля маці і (або) бацькам дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, якія мелі трэцюю і (або) чацвёртую ступень страты здароўя, прызнаных у далейшым інвалідамі І групы з дзяцінства, якія ажыццяўляюць догляд іх не менш як 20 гадоў і дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіёнага ўзросту.

Дапамога па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, павялічыцца да 418,73 рубля (у выпадку догляду аднаго такога чалавека) і да 502,48 (дзвюх і больш асоб).

Павышэнне памеру пенсіі чакае і іншыя катэгорыі атрымальнікаў: Герояў Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, блакаднікаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, інвалідаў з дзяцінства, інваліднасць якім устаноўлена пажыццёва і інш.

Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці цяпер складзе 4187,30 рубля. Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 5862,22 рубля. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з мая будзе выплачвацца ў памеры 418,73 рубля. Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад трох да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў — у памеры 209,37 рубля.

Памер штомесячнай дапамогі сем’ям на дзяцей, старэйшых за тры гады, з асобных катэгорый сем’яў на дзіця-інваліда — 293,11 рубля, на іншых дзяцей у сям’і — 209,37 рубля. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складзе 418,73 рубля (з І і ІІ ступенню страты здароўя і з ІІІ і ІV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці трох гадоў) і 502,48 рубля (з ІІІ і ІV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці трох гадоў). Штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага ВІЧ, складзе 293,11 рубля.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.