Вы тут

Аляксей Башан выбраны намеснікам старшыні ЦВК


Аляксей Башан выбраны намеснікам старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні ЦВК, перадае БелТА.


Фота БелТА

«У адпаведнасці з артыкулам 145 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь да фарміравання Усебеларускага народнага сходу выбранне членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі ажыццяўляецца ў парадку, які дзейнічаў да ўступлення ў сілу змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме ў 2022 годзе, — расказаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка. — Так, у адпаведнасці з артыкулам 32 Выбарчага кодэкса кандыдатура намесніка старшыні Цэнтральнай камісіі выбрана з ліку членаў ЦВК».

Ігар Карпенка прапанаваў выбраць намеснікам старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Аляксея Башана. «Аляксей Уладзіміравіч — кандыдат юрыдычных навук, прафесар, мае медалі "За бездакорную службу" III і II ступеней, "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку", ганаровае званне "Заслужаны супрацоўнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь". Апублікаваў больш за 90 навуковых і вучэбна- метадычных работ», — падкрэсліў кіраўнік ЦВК. Кандыдатура Аляксея Башана на пасаду намесніка старшыні ЦВК падтрымана аднагалосна.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.